Грамадства

Радыё Свабода: Беларускі памежнік нелегальна перайшоў мяжу з Украінай

Інцыдэнт здарыўся 29 чэрвеня ў 13:20. Але вядома пра яго стала пасля таго, як апублікавалі адпаведнае судовае рашэнне: беларускага памежніка пакаралі арыштам, піша «Радыё Свабода».

Фота: Радыё Свабода

Грамадзянін Беларусі, які служыць старшыной па матэрыяльным забеспячэнні ў Брэсцкай памежнай групе, перасек мяжу па-за пунктам пропуску на тэрыторыі Шацкай грамады Ковельскага раёна Валынскай вобласці ў кірунку Дубок (Беларусь) — Хрыпск (Украіна). Яго затрымаў патруль украінскіх памежнікаў і склаў акт аб парушэнні паводле ч. 1 артыкула 204-1 Кодэкса Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Памежніка пакаралі арыштам на двое сутак з 29 чэрвеня. Магчыма, ён ужо вызвалены і вярнуўся дадому. Згодна з рашэннем суда, ён таксама мусіў сплаціць 496 грыўняў судовага збору.

У той жа час у судовым рашэнні няма тлумачэння затрыманага беларускага памежніка, як, чаму і навошта ён перайшоў беларуска-ўкраінскую мяжу.

Пазней Дзяржаўны памежны камітэт абвергнуў гэту інфармацыю.

«Дзяржаўны памежны камітэт афіцыйна паведамляе, што інцыдэнтаў, звязаных з ваеннаслужачымі органаў пагранічнай службы, не было: ніводны беларускі памежнік мяжу з Украінай не перасякаў. Усе беларускія памежнікі знаходзяцца на месцах службы і выконваюць задачы па ахове дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць