Свет

Турбіна Siemens, якая стала падставай для скарачэння паставак газу, адпраўленая з Канады ў Нямеччыну

Турбіна Siemens для кампрэсарнай станцыі «Партовая» газаправода «Паўночны паток» адпраўленая з рамонтнага прадпрыемства ў Канадзе самалётам у Нямеччыну і прыбудзе ў Расію 24 ліпеня, паведамляе «Коммерсант».

Фота: DPA

Далей турбіна будзе транспартавацца на пароме і па сушы праз Хельсінкі ў Расію (кампрэсарная станцыя размешчаная каля пасёлка Тарфянаўка ў Ленінградскай вобласці). Абсталяванне, як чакаецца, прыбудзе ў Расію арыенціровачна 24 ліпеня.

Турбіна затрымалася ў Канадзе з-за санкцый. «Газпрам» выкарыстаў гэта як нагоду рэзка скараціць пастаўкі газу ў Еўропу. Еўрапейскія ўлады аднак не лічаць гэта пераканаўчай падставай для скарачэння паставак па трубаправодзе «Паўночны паток» да 40% ад намінальнай магутнасці.

Пасля перамоваў з нямецкімі ўладамі Канада пагадзілася аддаць турбіну Нямеччыне, адкуль, як планавалася, турбіна павінна вярнуцца ў Расію, нягледзячы на свае санкцыі.

Такі ход падзей выклікаў рэзкую рэакцыю Украіны. Там мяркуюць, што канадцы не павінны былі парушаць сваю санкцыйную палітыку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць