Вайна22

У Мінабароны Украіны паабяцалі патапіць Чарнаморскі флот і вярнуць Крым

Украінская армія рыхтуецца знішчыць Чарнаморскі флот і вярнуць Крым з дапамогай заходняга ўзбраення, заявіў намеснік міністра абароны краіны Уладзімір Гаўрылаў у інтэрв'ю для The Times.

Фрэгат расійскага Чарнаморскага флота «Адмірал Грыгаровіч». Фота: AP Photo

Ён адзначыў, што працэс «зачысткі» Чорнага мора пачаўся са здачы расійскімі вайскоўцамі вострава Змяіны. Паралельна УСУ доўга нарошчвалі ўласны «супрацькарабельны ракетны патэнцыял», але дагэтуль не наважваліся ўступаць у адкрытае супрацьстаянне з Расіяй.

Па словах Гаўрылава, украінцы не ішлі на штурм, чакаючы замежнай зброі большай далёкасці. Ён дадаў, што Расія павінна адмовіцца ад Крыма, калі хоча працягваць існаваць як дзяржава.

У Крамлі адрэагавалі на словы Гаўрылава, паведаміўшы, што Расія, маўляў, нездарма пачала вайну. «Заявы Кіева толькі пацвярджаюць апраўданасць спецыяльнай ваеннай аперацыі», — сказаў пуцінскі прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Каментары2

  • А хіба не ?
    19.07.2022
    Ды за адну толькі Вінніцу, загінуўшых там дзяцей, трэба было гахнуць па тым Севастопалі і па ўсіх рашысцкіх караблях, якія толькі можна было дастаць. А калі пайшлі заявы пра штурм, значыць ніякага штурму не плянуюць, проста гульня на нервах акупантаў.
  • Так
    19.07.2022
    Выдатна:)

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць