Грамадства11

Мінчанка адвяла сына ў дзіцячы садок. Праз дзве гадзіны яго вярнуў участковы

Дзіўная гісторыя здарылася ў панядзелак. Мінчанка Ганна адвяла сына ў садок і адправілася на працу. А праз пару гадзін дзіця ёй аддаў участковы. Паводле версіі жанчыны, яе сына проста забыліся на вуліцы, калі адводзілі дзяцей у корпус, — і тады хлопчык сам адправіўся дадому… Па цяперашніх часах такія прыгоды — нешта неверагоднае, піша Onliner.by.

Наогул, хлопцу ўжо сем гадоў, восенню ў школу. Пакуль — ходзіць з аднагодкамі ў старэйшую групу садка. Вось што расказвае яго маці:

— Мы ў гэты садок ходзім два тыдні, яшчэ не вельмі добра ўсіх тут ведаем. У 7:15, як звычайна, прывяла дзіця. Там прынята летам збірацца на пляцоўцы перад будынкам — дзеці з розных груп гуляюць, дарослыя знаходзяцца побач. Гэта менавіта на агароджанай тэрыторыі, не каля брамы. Я прайшла праз групу выхавальнікаў, павіталася — гэта значыць нас бачылі. Развіталіся з сынам, абняліся, я пайшла на працу. А праз дзве гадзіны тэлефануе ўчастковы: знайшлі майго сына. Я вылецела з працы, схапіла таксі…

Я так разумею, калі ўсе сыходзілі па групах, яго забыліся на вуліцы. Са слоў сына, «усе разышліся, ён застаўся адзін». Выхавацеля ён не ведае. Нам потым сказалі, што ў гэты дзень выйшла з адпачынку іншая выхавацелька, а тая, якую я ведаю, пайшла ў адпачынак. Увогуле, ён і вырашыў: раз нікога няма — пайду дадому. Пры гэтым ключоў няма, а тэлефон у садок браць нельга — так бы проста патэлефанаваў мне і пытанне вырашылася б. Да нашага дома недалёка, метраў дзвесце — да пад'езда ён дабраўся. Але што толку — у кватэры нікога няма, я на працы… У пад'ездзе дзіця ўбачыла незнаёмая жанчына і выклікала міліцыю — дзякуй, што не засталася абыякавай. Мне патэлефанавалі на пачатку дзясятай — атрымліваецца, дзве гадзіны ён дзесьці хадзіў.

Мы з участковым потым прыйшлі ў сад, там казалі, што я неяк не так аддала дзіця… Але дзіўна, што, калі выхавацелі разыходзіліся з пляцовак з дзецьмі, ні ў каго не ўзнікла пытання: што за хлопчык застаўся на вуліцы? Бо ў любым выпадку, нават калі наша выхавацелька адсутнічала, хтосьці павінен быў яго заўважыць.

Мабыць, у гэтай гісторыі будзе працяг.

Магчыма, у адміністрацыі садка маецца іншае апісанне падзей. 

Каментары1

  • ima
    20.07.2022
    Я падарожнічала, як толькі навучылася хадзіць. Спачатку з інтэрната сышла, і кансьержка не заўважыла, што праз яе прайшло гадавалае дзіця. У тры гады мы з бацькам былі ў гасьцях даволі далёка ад дому, я засумавала і сышла. Дахаты мяне прывялі піянеркі. Гэта ўсё мне распавядалі. А бліжэй да 4 я ўжо сама памятаю, як сышла  з садка, бо мне там было сумна, а інтэрнат быў насупраць садка. І нічога страшнага, ніхто міліцыі не выклікаў, а зараз, калі што, - міліцыя. Як наогул да бадытаў можна зьвяртацца.

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні18

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні18

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць