Свет11

Дамоўленасць аб марскім калідоры для экспарту збожжа з Украіны збіраюцца падпісаць у пятніцу ў Турцыі

Канцылярыя прэзідэнта Турцыі пацвердзіла, што пагадненне аб экспарце збожжа з Украіны марскім шляхам будзе падпісана ў пятніцу ў Стамбуле. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Прадстаўнік Украіны на перамовах з Расіяй выклаў дэталі экспарту збожжа праз Чорнае мора.

Адзначаецца, што пагадненне будзе падпісана ў 16:30 па мясцовым часе ў палацы Долмабахчэ. Падчас падпісання будуць прысутнічаць прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш, які ўжо адправіўся ў Стамбул.

Чакаецца таксама ўдзел прадстаўнікоў Украіны і Расеі, але на якім узроўні, не ўдакладняецца.

Раней Эрдаган выказаў надзею, што дамоўленасць аб экспарце збожжа з Украіны будзе фіналізаваная ўжо на гэтым тыдні.

Нагадаем, Украіна на чатырохбаковых перамовах у Стамбуле па экспарце ўкраінскага збожжа прапанавала стварыць алгарытм навігацыі ў Чорным моры для бяспечнага суднаходства.

Міністр абароны Турцыі Хулусі Акар заявіў, што ўдзельнікі перамоваў у Стамбуле ў сераду дамовіліся аб стварэнні каардынацыйнага цэнтра па экспарце ўкраінскага збожжа марскім шляхам, а адпаведнае пагадненне будзе падпісана на наступным тыдні. А генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш заявіў, што падчас чатырохбаковай сустрэчы ў Стамбуле бакі дасягнулі «крытычнага» прагрэсу па пытанні экспарту збожжа з Украіны марскім шляхам.

Каментары1

  • Жар
    21.07.2022
    Ну, так, санкцыі ж палегчылі, як Пуцін і патрабаваў...

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць