Грамадства

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя рэйсы цягніка Мінск — Санкт-Пецярбург

Беларуская чыгунка вырашыла прызначыць дадатковыя рэйсы на найбліжэйшыя выхадныя, паведамляе прэс-служба кампаніі. Гэта звязана з павышаным попытам гэтым летам на гэты кірунак у беларускіх пасажыраў.

Цягнік Мінск — Санкт-Пецярбург №250/249 раней быў прызначаны на тэрмін да канца лета. З Мінска ён адпраўляецца па чацвяргах, а назад з Пецярбурга — па нядзелях.

Цяпер, праз павелічэнне попыту, прызначаныя дадатковыя рэйсы гэтага цягніка (пакуль што чатыры): з Санкт-Пецярбурга 29 ліпеня і 5 жніўня ў 20.40 і з Мінска — 30 ліпеня і 6 жніўня ў 19.15.

На гэтыя рэйсы ўжо можна купіць квіткі. Цана плацкарта складае каля 100 рублёў.

У Беларусі гэты цягнік спыняецца ў Жодзіне, Барысаве, Талачыне, Оршы і Віцебску.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым9

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У 2025 годзе ў Беларусі загінула 106 дзяцей

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»7

Беларусь вывела на арбіту два новыя спадарожнікі: што пра іх вядома

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым9

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць