Свет

У Еўрасаюзе дамовіліся пра змяншэнне спажывання газу на 15%, але з выключэннямі для асобных краін

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі скарачэнне спажывання газу на 15%. У найбліжэйшыя дні дакумент плануюць прыняць праз пісьмовую працэдуру. Як адзначыў міністр энергетыкі Люксембурга Клод Тэрмекс, адзінай краінай, якая галасавала супраць прапановы Еўракамісіі, была Венгрыя. Зрэшты, для прыняцця рашэння дастаткова кваліфікаванай большасці.

Міністр прамысловасці і гандлю Чэхіі Ёзаф Сікела заявіў, што прынятая ў рэкордна кароткія тэрміны прапанова па скарачэнні выкарыстання газу ўмацуе агульную энергетычную бяспеку. Сікела лічыць, што эканомія газу дапаможа лепш падрыхтавацца да зімы, якая, на думку чэшскага міністра, стане больш таннай і лёгкай для жыхароў і прамысловасці ЕС.

У адпаведнасці з дакументам можна будзе ініцыяваць «саюзнае папярэджанне» — абвяшчэнне гатоўнасці ўсіх краін Еўрасаюза ў выпадку складанай сітуацыі ў галіне паставак абавязкова скараціць спажыванне газу.

Пры гэтым Еўрасаюз дапускае выключэнні і магчымасць для канкрэтнай краіны адмовіцца ад абавязковага скарачэння, каб прыняць ва ўвагу канкрэтныя сітуацыі дзяржаў-членаў ЕС і забяспечыць эфектыўнасць скарачэння попыту.

Краіны ЕС, якія не падлучаныя да газавых сетак іншых краін аб'яднання, вызваляюцца ад абавязковых скарачэнняў спажывання.

«Дзяржавы-члены таксама могуць папрасіць выключэнне, калі яны перавысілі свае мэтавыя паказчыкі запаўнення сховішчаў газу, калі яны моцна залежаць ад газу як сыравіны для найважнейшых галін прамысловасці або калі іх спажыванне газу павялічылася не менш чым на 8% у мінулым годзе ў параўнанні з сярэднім паказчыкам апошніх пяці гадоў», — паведамляюць у Радзе ЕС.

Каментары

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць