Грамадства44

Лукашысты запусцілі чарговы фэйк — выключна тупы

Амаль усе фэйкі на беларускіх прапагандысцкіх рэсурсах цяпер прысвечаны Украіне. Лукашэнкаўцы бяруць усё самае абсурднае і неадэкватнае з расійскіх інфармацыйных сметніц — тое, што нават расійскія дзяржаўныя СМІ саромеюцца ў сябе размяшчаць. На гэты раз прапаганда прабіла новае дно.

Як сцвярджаюць лукашэнкаўскія прапагандысты, ва Украіне ў магазінах уводзяцца цэннікі і аплата ў злотых. «Жыхары Цярнопальскай і Львоўскай абласцей Украіны ў сацыяльных сетках дзеляцца фатаграфіямі з крамаў, дзе цэны ў двух валютах — ўкраінскіх грыўнях і польскіх злотых. Людзі асцерагаюцца, што хутка іх рэгіёны стануць польскімі абласцямі. І вышэйшае кіраўніцтва толькі гэтаму спрыяе», — брэша ў сваім сюжэце АНТ. 

«Усё больш відавочна, што гаспадарамі на заходніх ўкраінскіх землях становяцца менавіта палякі, якім ужо заканадаўча перадалі на гэтых тэрыторыях асаблівы статус. А правалы ў эканоміцы краіны Варшава спрабуе зарэтушаваць менавіта такімі сумнеўнымі поспехамі па адраджэнні былой імперыі», — дадаюць прапагандысты. 

У якасці «доказаў» прыводзяцца невядома дзе і кім зробленыя фотаздымкі цэннікаў.

На цэнніку напісана «капуста», але на фота мы бачым іншую гародніну. Ды і ва Украіне няма такіх цэн на капусту зараз: сярэдняя цана за кілаграм у раёне 20—30 грыўняў (каля 1,30 — 1,90 беларускага рубля за кілаграм).

Прапагандысты не прыводзяць ніякай першакрыніцы. Фотаздымкі прысутнічаюць выключна на беларускіх і расійскіх прапагандысцкіх рэсурсах, але на ўкраінскіх медыярэсурсах і суполках нічога падобнага няма.

Аналагічныя наратывы пра цэннікі ў злотых можна сустрэць і ў эфіры іншых лукашэнкаўскіх каналаў. 

Насамрэч, ніякіх цэннікаў у злотых ва ўкраінскіх магазінах няма. «Наша Ніва» асабіста ў гэтым пераканалася. Усе цэны як былі, так і застаюцца ў грыўнях. Вось так выглядаюць цэннікі ў Львове. 

Цэннікі ў дзвюх валютах ва Украіне можна сустрэць толькі на акупаваных Расіяй тэрыторыях. І цэны там не ў злотых, а ў расійскіх рублях.

На многіх акупаваных тэрыторыях працягваюць паралельна знаходзіцца ў абарачэнні дзве валюты, хаця акупацыйная адміністрацыя не прыхоўвае свайго жадання інтэграваць украінскія тэрыторыі ў зону расійскага рубля і цалкам адмовіцца ад грыўні. 

Такім чынам, прапаганда такой хлуснёй адцягвае ўвагу расіян і беларусаў ад таго, хто рэальны захопнік і што расіяне робяць у Херсоне і Марыупалі. 

Каментары4

  • Жах
    27.07.2022
    SHOS, напярэдадні паездкі Лаўрова ў Афрыку, тэма пакрыўджаных мурынаў цалкам прыдатная.
  • Олег
    27.07.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Satan
    27.07.2022
    Позавчера под бедронкой бухал с Катей из Ривно, в Ривно точно гривны.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць