Грамадства

«Абразіў Лукашэнку і распальваў варожасць у тэлеграм-чаце». Трэнера з Нясвіжчыны асудзілі на два гады калоніі

У Мінскім абласным судзе 21 ліпеня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 37-гадовага спартыўнага трэнера па армрэстлінгу з аграгарадка Сноў Нясвіжскага раёна Аляксея Грыцкевіча. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і «распальванні сацыяльнай варожасці» ў тэлеграм-чаце. Прысуд вынесла суддзя Алена Міснік, паведамляе «Вясна».

Згодна з версіяй абвінавачвання, у лютым 2022 года з мабільнага тэлефона Аляксей Грыцкевіч «падрыхтаваў і размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы». Ён жа ў сакавіку 2022 года ў тэлеграм-чаце апублікаваў відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да групы асоб, аб'яднаных па прыкметах нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці.

Вядома, што Аляксея затрымалі 6 сакавіка — супрацоўнікі САХРа выламалі дзверы ў кватэру. 28 чэрвеня — месяц таму — КДБ унёс Грыцкевіча ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. 

На судзе Аляксей віну не прызнаў.

У выніку пракуратура Мінскай вобласці на падставе ч. 1 арт. 368 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса запрасіла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд вынесла суддзя Алена Міснік.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну26

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай18

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну26

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць