Вайна11

Турэцкая кампанія Baykar Makina перадасць Украіне «Байрактар», на які сабралі грошы ў Польшчы, бясплатна

Пра тое, што Baykar вырашыў адмовіцца ад грошай, паведаміў арганізатар акцыі, польскі журналіст Славамір Серакоўскі. Раней кампанія рабіла аналагічны крок пасля паспяховых народных збораў сродкаў на беспілотнікі ў Літве і Украіне. 

«Мы хочам быць часткай гэтага чалавечага жэсту салідарнасці і робім прапанову. У рамках вашай акцыі мы бясплатна перададзім ўкраінцам беспілотнік Bayraktar TB2, каб яны лепш абаранялі сваю Радзіму», — гаворыцца ў паведамленні Baykar Makina. 

Усяго ў Польшчы на «Байрактар» сабралі 22,5 млн злотых (каля 5 млн даляраў).

Удзел у зборы бралі і беларусы, якія жывуць у гэтай краіне. Беларускі ўнёсак, які ўлічваўся праз асобную скарбонку — 89300 злотых (больш за 19 тыс. долараў). Паўдзельнічалі больш за 700 чалавек.

Сабраныя сродкі будуць цяпер перададзеныя на гуманітарныя мэты і на падтрымку Узброеных сілаў Украіны. На што менавіта яны пойдуць, арганізатары збору пакуль не вызначыліся.

Каментары1

  • Агітка
    29.07.2022
    Ну што, браце беларусы, запусцім збор на Байрактар, каб хутчэй расціснуць рашысцкую гадзіну ды лукашыцкі рэжым?!

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну12

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартаванай з Беларусі жыхарцы Гвінеі вярнулі дачку, якую трымалі ў дзіцячым доме ў Менску1

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну12

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць