Усяго патроху66

Гіганцкая дзірка ў Чылі: даследчыкі не ведаюць прычын яе з’яўлення

Вялізная дзірка ў зямлі прыкладна за 650 кіламетраў на поўнач ад чылійскай сталіцы Сант'яга зараз выклікае збянтэжанасць мясцовых уладаў. Загадкавая яма мае дыяметр каля 32 метраў і глыбіню амаль 65 метраў, піша Onet.

Фота: Sernageomin.

Велізарны кратар утварыўся ў мінулыя выхадныя каля меднай шахты Lundin Mining у Алькапароса.

У інтарэсах бяспекі насельніцтва мясцовыя ўлады неадкладна прынялі рашэнне аб частковым перакрыцці прылеглых тэрыторый. На месца таксама была накіравана спецыяльная даследчая група, каб высветліць прычыну з’яўлення такой вялікай дзіркі.

Улады Чылі адправілі на даследаванне варонкі супрацоўнікаў нацыянальнай геалагічнай службы. Спецыялісты пакуль што не могуць сцвярджаць, што з'яўленне дзіркі ў зямлі звязана са здабычай на рудніках. Па іх словах, ад шахты варонку аддзяляе «значная адлегласць» — прыкладна 200 метраў.

Жыхары навакольных паселішчаў выказваюць занепакоенасць, бо такога тут яшчэ не здаралася. «Мы перажываем, хоць страх быў у нас заўсёды. Наша камуна акружаная радовішчамі карысных выкапняў, дзе вядуцца падземныя работы — фактычна, прама пад намі», — заявіў мэр мясцовай камуны Крыстабаля Суньіга. 

Неабходна вывучыць, наколькі дзірка звязана з горнымі работамі і ці можа здабыча ўяўляць пагрозу для прылеглых тэрыторыі. «Мы просім адказаў ад кампетэнтнага органа, каб высветліць, чаму гэта адбылося, і ацаніць рызыкі таго, ці можа тое самае адбыцца ў іншым населеным пункце нашага муніцыпалітэта», — сказаў Суньіга радыё ADN. 

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    03.08.2022
    Понятно, что инопланетосы мазанули. Тегают ископаемые земли в раз 100500000 больше землян тысячи лет. Нов колхозе главное, чтобы памидоры урадили. Замнут, как борщеварка заминает свое безделье и тупость, варя борщ на костях, из пестицидной свеклы прикорытного гипера.
  • совсем-совсем черная-черная дыра-дыра
    03.08.2022
    из чего ж ты-то варишь свой борщ, яхонтовый ты наш? из своего золотого ребра?
  • циник
    03.08.2022
    Максим Дизайнер, шикарный комент, поржал:)

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства30

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць