Улада

Сідорскі: Беларуская антыкрызісная праграма сябе апраўдала

Заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі на сустрэчы з кіруючым дырэктарам банка АКА «Аўсфюркрэдыт-Гезельшафт» Гансам-Ёргам Тотам.

Пра гэта заявіў 22 верасня прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з кіруючым дырэктарам банка АКА «Аўсфюркрэдыт‑ Гезельшафт» Гансам‑Ёргам Тотам.

«Мы не здымаем амбіцыйных задач, якія пастаўлены беларускім урадам перад эканомікай. Мы прадоўжым рэалізацыю інвестыцыйных і інавацыйных праграм на бліжэйшыя 3‑5 гадоў», — сказаў прэм’ер‑міністр. Ён адзначыў, што пры агульным спадзе эканомік суседніх дзяржаў тэмп росту інвестыцый у Беларусі складае сёлета амаль 117 працэнтаў. У сувязі з гэтым інвестыцыі з’яўляюцца важнейшым элементам для рэалізацыі праграм.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, Германія для Беларусі — адна з вядучых краін‑партнёраў. За 7 месяцаў двухбаковы тавараабарот перасягнуў 1 млрд. еўра. У Беларусі створана 352 прадпрыемствы з удзелам нямецкага капіталу, яны паспяхова працуюць.

Сяргей Сідорскі пацвердзіў гатоўнасць урада і ў далейшым працаваць з банкам АКА. Ён таксама падзякаваў кіраўніцтву банка за аб’ектыўную ацэнку дзеянняў беларускага ўрада. У сакавіку і верасні АКА перагледзеў крэдытны партфель для Беларусі і павялічыў ліміты для нашай краіны.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, інвеставаныя сродкі былі накіраваны ў рэальную эканоміку. 21‑22 верасня кіраўніцтва банка АКА азнаёмілася з паказчыкамі работы вядучых прадпрыемстваў Беларусі, якім была аказана крэдытная падтрымка банка. Гэта прадпрыемствы машынабудавання, мікраэлектронікі, перапрацоўчай прамысловасці.

У цэлым Сяргей Сідорскі нагадаў, што Беларусь сусветны фінансавы крызіс таксама не абмінуў.

Аднак у краіне распрацавана добрая антыкрызісная праграма, якая апраўдала сябе. Ужо цяпер многія краіны заяўляюць аб хуткім выхадзе з крызісу.

«Мы ставімся да гэтага пытання аб’ектыўна і робім усё, каб эканоміка Беларусі адчувала сябе больш упэўнена. Пацвярджэннем таго з’яўляецца тое, што ВУП Беларусі ў бягучым годзе знаходзіцца ў межах узроўню 2008 года, гэта значыць фактычна мы ідзём па планцы мінулага года», — сказаў прэм’ер‑міністр.

Беларусь праводзіць рэформы, якія высока ацэньваюцца Сусветным банкам і іншымі фінансавымі інстытутамі. У прыватнасці, у апошняй справаздачы Сусветнага банка Беларусь заняла 58‑е месца ў рэйтынгу краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі вядзення бізнесу. Нагадаем, наша краіна плануе ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшым бізнес‑кліматам.

Акрамя таго, на сустрэчы было закранута пытанне аб магчымасці пераходу Беларусі з сёмай у шостую групу рызыкі па інвесціраванню. Кіруючы дырэктар банка АКА лічыць, што ў цэлым гэта магчыма. «Мы не рады таму, што Беларусь сёння адносіцца да гэтай катэгорыі», — падкрэсліў Ганс‑Ёрг Тот

Каментары

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход21

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам5

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць