Вайна

Расія істотна павялічыла колькасць ракетаносцаў у Чорным моры

Расіяне перад Днём незалежнасці Украіны значна павялічылі колькасць ракетаносцаў у Чорным моры. Пра гэта паведаміла начальніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафона, піша «УП».

«Мы назіраем, што яны [расіяне] істотна павялічылі колькасць ракетаносцаў у Чорным моры. У прыватнасці, з ракетамі «Калібр» іх цяпер 5, у тым ліку падводныя.

Выкарыстанне «Калібраў» гэтай ноччу можа быць пэўным знакам таго, што яны гатовыя іх прымяняць, нават нягледзячы на іх высокі кошт і не вельмі вялікую колькасць, якая там яшчэ засталася».

Гумянюк адзначыла, што расіяне будуць падцягваць сілы на Мікалаеўскім і Херсонскім напрамках, паколькі «крэпасць нязломнасці Нікалаеў, якая не дае прасунуцца на поўдні, ім вельмі не дае спакою».

Паводле даных ВМС Узброеных сіл Украіны, апошні раз 5 ракетаносцаў у Чорным моры фіксавалі 1 жніўня. Пасля гэтага пераважна іх было 2-3.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што на наступным тыдні, калі Україна будзе святкаваць дзень Незалежнасці, Расія можа ажыццявіць асабліва жорсткія дзеянні.

Работнікам устаноў, размешчаных ва ўрадавым квартале, рэкамендуюць з 22 па 26 жніўня працаваць дыстанцыйна з дому. У некаторых рэгіёнах уводзіцца працяглая каменданцкая гадзіна. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч27

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч27

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць