Свет33

Правы чалавека па-расійску: «Дзеці мігрантаў не павінны залічвацца ў нашы школы, і ўвогуле хай не прывозяць сем'і»

Дзеці мігрантаў, якія не валодаюць рускай мовай, не павінны залічвацца ў расійскія школы, прыводзіць словы кіраўніка Савета па правах чалавека (СПЧ) пры прэзідэнце Расіі Валерыя Фадзеева телеграм-канал СПЧ.

Валерый Фадзееў

«Мы таксама лічым, што дзеці мігрантаў, якія не валодаюць рускай мовай, не павінны залічвацца ў нашы школы. Інакш навучанне ўсяго класа будзе сарвана. Пацерпяць не толькі расійскія дзеці, але і самі прыезджыя. Пра які адукацыйны працэс можна гаварыць, калі яны нічога не разумеюць?», — заявіў Фадзееў.

На ягоную думку, такіх дзяцей неабходна адпраўляць на гадавыя падрыхтоўчыя курсы па рускай мове і «толькі пасля гэтага залічваць у агульны клас».

«Мяркуем, што ў тых мігрантаў, хто часова працуе ў Расіі, няма падстаў прывозіць сюды свае сем'і. Тым больш, што многія наўмысна прыязджаюць сюды нараджаць», — дадаў Фадзееў.

Таксама ён ад імя Савета па правах чалавека заявіў, што «Савет выступае супраць спрошчанага надання грамадзянства РФ іншаземцам, якія аднаўляюць аб'екты гаспадарчага, вайсковага, культурнага і іншага прызначэння ў рэспубліках Данбаса і на вызваленых тэрыторыях Украіны». Бо гэта «можа прывесці да масавых плыняў будаўнікоў з Сярэдняй Азіі без ведання рускай мовы і законаў РФ за расійскім грамадзянствам».

Пры гэтым варта адзначыць, што калі ўлады нейкай краіны былога СССР гэтак жа рупліва стараюцца забяспечыць веданне рускамоўнымі нават грамадзянамі гэтай дзяржавы, не кажучы пра прыезджых, мясцовай дзяржаўнай мовы, то гэта выклікае з боку расійскіх чыноўнікаў і афіцыйных абаронцаў правоў чалавека вострую пратэсную рэакцыю і абвінавачванні ў «русафобіі».

Каментары3

  • хло владзіміравіч
    29.08.2022
    карычневы рашызм
  • Гость
    30.08.2022
    Россия-‘’щедрая’’ душа.
  • Абу
    30.08.2022
    Дарадца па правох недачалавекаў...

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць