«Пазіцыя Літвы пасля 24 лютага не змянілася»: Ціханоўская сустрэлася з прэм'еркай Шыманіце
Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце наведала прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, дзе абмеркавала з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай сітуацыю ў Беларусі, удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны, становішча беларусаў, якія з'ехалі праз рэпрэсіі.

«З самага пачатку рэпрэсій у Беларусі, і асабліва з пачаткам вялікай хвалі рэпрэсій пасля чарговых скрадзеных Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, Літва стала часовым домам для беларусаў, вымушаных бегчы са сваёй краіны. Запэўніваю вас, што гэтая пазіцыя не змянілася пасля 24 лютага — мы будзем і далей рабіць усё, каб прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці і СМІ былі ў бяспецы ў Літве і маглі годна жыць і працаваць», — перадае словы прэм'ер-міністра прэс-служба.
Шыманіце адзначыла, што цяпер, калі позіркі ўсяго свету прыкаваныя да Украіны, якая ваюе, Літва не можа забываць і павінна працягваць падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю. «Літва будзе і далей імкнуцца захаваць справу свабоды Беларусі ў міжнародным парадку дня, падтрымлівала і будзе падтрымліваць патрабаванні беларусаў аб спыненні рэпрэсій у краіне, вызваленні і поўнай рэабілітацыі палітвязняў, правядзенні свабодных і дэмакратычных выбараў», — заявіла прэм'ерка.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары