Свет77

«Мерзні, мерзні, воўчы хвост». Пуцін прыгразіў спыніць пастаўкі энергарэсурсаў у ЕС

Уладзімір Пуцін падчас Усходняга эканамічнага форуму заявіў, што вайна ва Украіне ўмацавала суверэнітэт РФ, а таксама прыгразіў спыніць пастаўкі энерганосьбітаў у Еўропу.

Скрыншот відэа

Пуцін падчас Усходняга эканамічнага форуму прыгразіў, што Расія спыніць пастаўку энерганосьбітаў у Еўропу.

«Ёсць кантрактныя абавязацельствы. Будуць прымацца нейкія рашэнні палітычнага характару, якія супярэчаць кантрактам? Ды мы іх проста выконваць не будзем. І наогул нічога пастаўляць не будзем, калі гэта супярэчыць нашым інтарэсам. У гэтым выпадку, эканамічным. Ні газ не будзем пастаўляць, ні нафту, ні вугаль, ні топачны мазут, нічога не будзем пастаўляць», — прыгразіў Пуцін.

Мы будзем поўнасцю выконваць нашы кантрактныя абавязацельствы. Але калі нехта паспрабуе нам нешта навязаць, то, хачу адзначыць, тыя, хто навязвае, не ў тым становішчы знаходзяцца сёння, каб дыктаваць нам сваю волю. Няхай адумаюцца. 

Але ў эканоміцы гэта ўсюды так, у тым ліку і ва ўнутранай эканоміцы. Калі вярнуцца да тых, пра каго вы казалі, пастаўляць нічога не будзем, як я сказаў, па-за рамкамі кантрактаў. Нічога навязанае рабіць не будзем. І нам застанецца толькі адно, толькі адно, як у вядомай рускай казцы, прыгаворваць: «Мерзні, мерзні, воўчы хвост».

Закранаючы вайну ва Украіне, Пуцін заявіў, што Расія нічога не страціла.

«Я думаю, што нічога мы не страцілі і нічога не страцім. З пункту гледжання набыцця, магу сказаць, што галоўнае набыццё — умацаванне нашага суверэнітэту, і гэта непазбежны вынік таго, што цяпер адбываецца», — заявіў Пуцін.

Пуцін чарговы раз сказаў, што Расія «нічога не пачала» з пункту гледжання ваенных дзеянняў, а «спрабуе іх скончыць».

«Пачаліся ваенныя дзеянні ў 2014 годзе, пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне тых, хто не хацеў нармальнага, мірнага развіцця і імкнуўся да падаўлення свайго ўласнага народа», — сказаў Пуцін.

Звярнуўся кіраўнік Расіі і да бізнэсоўцаў, заявіўшы, што папярэджваў іх пра магчымасць арышту і канфіскацыі актываў на Захадзе. 

«Я папярэджваў — я ім у свой час казаў — вы там набегаецеся, абараняючы свае інтарэсы. У іх там нешта арыштавалі, рахункі, лодкі і гэтак далей. Папярэджваў пра гэта», — сказаў прэзідэнт Расіі.

На яго думку, лепш бы лодкі трымалі ў Расіі, а грошы ўкладвалі ў развіццё расійскай інфраструктуры». У гэтым выпадку бізнэсоўцы «нічога б не страцілі, усё было б тут, на радзіме, і прыбытак бы атрымлівалі ад укладзеных грошай».

Каментары7

  • Дональд
    07.09.2022
    Піцерская падваротня
  • ром
    07.09.2022
    *, не думаю что простые европейцы хотят 2-3 года мерзнуть или терпеть обеднение.. смотри чтобы уже в этой зиме не получить обратный эффект
  • Рында
    07.09.2022
    Кажуць, што падобнае ўжо адбывалася, калі са складу СССР выходзілі краіны Балтыі. Кшталту, у той час кіраўніцтва СССР стварыла энергетычны крызыс у тых краінах, спыніўшы забеспячэньне палівам. Мяркую, што гэта нічога не зьмяніла Ці зьмяніла ?

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць