Грамадства11

Сайт і сацсеткі Беларускай Рады культуры прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Так пастанавіў суд Партызанскага раёна Мінска яшчэ 31 жніўня. У пачатку чэрвеня Беларускую Раду культуры, а таксама яе сайт з усімі сацыяльнымі сеткамі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

Заснавальнік і кіраўнік Беларускай Рады культурыСяргей Будкін нагадаў, што гэта першая культурніцкая арганізацыя, якая атрымала статус «экстрэмісцкага фармавання». Аднак цяпер ініцыятыва яшчэ з большым імпэтам будзе працаваць для развіцця беларускай культуры.

«Усё гэта азначае, што ўзяты намі курс правільны, ён цалкам супярэчыць цяперашняй акупацыйнай палітыцы ў сферы культуры, якая палягае ў татальным кантролі, ідэалагічным абслугоўванні, русіфікацыі і мілітарызацыі на фоне штодзённых рэпрэсіяў… Са свайго боку надалей будзем клапаціцца пра бяспеку нашых людзей, дапамагаць тым, хто мае ў патрэбу, спрыяць у рэалізацыі класных творчых ідэяў», — сказаў Сяргей Будкін.

Таксама ў тэлеграм-канале арганізацыя паведаміла, што расцэньвае прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі як выдатную ацэнку дзейнасці ў інфармацыйным кірунку

Агулам «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за 80 аб’яднанняў, фондаў, тэлеграм-каналаў і медыяў.

Каментары1

  • Пара дзейнiчаць
    08.09.2022
    Расейская фашысцкая акупацыя.

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць