Здарэнні33

У Ганцавіцкім раёне 6 чалавек заблукалі на балоце

У Ганцавіцкім раёне каля вёскі Яловая ў лесе заблукалі 6 чалавек. Падрабязнасцямі інцыдэнту, які адбыўся 10 верасня, падзялілася прэс-служба УМНС Брэсцкай вобласці.

Фота ілюстрацыйнае

У раёне 21:00 ратавальнікам паступіла паведамленне аб знікненні людзей. Высветлілася, што 4 жанчыны пайшлі на балота па журавіны і заблукалі. Шукаць іх выйшлі яшчэ 2 чалавекі, і знайшлі. Аднак гэта памагло мала: пасля таго не змаглі выбрацца з балота самастойна ўсе шасцёра.

Вяскоўцам нічога не заставалася, як патэлефанаваць у МНС і перадаць прыкладныя каардынаты свайго месцазнаходжання. Да пошукавай аперацыі падключылася і міліцыя.

Атрымаўшы сігнал, супрацоўнікі прачасалі лес з гучнагаварыцелямі. Шукалі людзей крыху больш за гадзіну, але ў выніку такі знайшлі. У медыцынскай дапамозе ягаднікі патрэбы не мелі.

Каментары3

  • Дамова больш маёра можна чал шнар вам будзе яму здароўя на зіму
    11.09.2022
    У балоце заблудзіць лягчэй чым дзе. Асабліва ў пахмурнае надвор'е. Трэба браць з сабою компас.
  • Ванта
    11.09.2022
    Заблукаць дзе заўгодна можна, калі ня думаць, не назіраць, ня слухаць. Мы некалі, малыя, і ў журавіны хадзілі, і ў буякі без дарослых (тым увесь час няма калі было), і выходзілі з балота на раз-два. Перш за ўсё па сваіх жа сьлядох.
  • Максим Дизайнер
    14.09.2022
    Когда уже этот ягодно-грибной колхоз закончится

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну17

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць