Грамадства

У інтэрнэце апублікаваны праект закона аб амністыі — ён распрацоўваўся яшчэ летась

Ён уключае і «палітычныя» артыкулы. Гэты праект рыхтаваўся Юрыем Васкрасенскім яшчэ ў мінулым годзе. Але цяпер ён зноў ходзіць па некаторых кабінетах.

Тэлеграм-канал «Код 375» апублікаваў праект закона «Аб амністыі». Гэта толькі праект, ён можа мяняцца. У праекце прапануецца вызваліць усіх асуджаных ці абвінавачаных па артыкулах 293 і 342 («масавыя беспарадкі» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Гэта самыя масавыя артыкулы, па якіх праводзіліся рэпрэсіі 2020-2022 гадоў.

Але тэкст праекта закона аб амністыі сфармуляваны так, што ён дае магчымасць вызваляць ці не вызваляць людзей адвольна. «Рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага Закона прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна», — гаворыцца ў праекце.

Гэта дае шырокія паўнамоцтвы ў інтэрпрэтацыі закона начальнікам калоній, следчым і пракурорам, а на справе — робіць любое рашэнне аб вызваленні палітычным. «Прымяненне гэтага закона ажыццяўляецца па пастанове начальніка папраўчай установы, следчага ізалятара, папраўчай установы адкрытага тыпу, органа ўнутраных спраў, органа дазнання, зацверджанага пракурорам, альбо па пастанове следчага ці пракурора».

Прапісана таксама, што пад амністыю не могуць трапіць тыя, хто раней быў судзімы і атрымаў тэрмін у калоніі, тыя, хто трапіў пад амністыю ў 2015—2020 гадах.

Асобна пералічана, хто адносіцца да злосных парушальнікаў.

Трэба адзначыць, што на палітвязняў без разбору накладваюць масу спагнанняў, праз што яны фармальна не падпадаюць пад амністыю ў фармулёўках гэтага праекта.

Масавыя артыкулы 130 (распальванне варожасці), 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 361 (заклікі да санкцый) у праекце не згадваюцца, як і проста «менш цяжкія» злачынствы, асуджаных па якіх звычайна па амністыях вызваляюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын11

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны2

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання12

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын11

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць