Грамадства55

«Раней абеды былі бясплатныя, цяпер сказалі плаціць». Пасля пракурорскай праверкі для школьнікаў са шматдзетных сямей увялі «правіла шасці гадзін»

Мінскія бацькі сігналізуюць у «Нашу Ніву», што абеды для школьнікаў са шматдзетных сем'яў перасталі быць бясплатнымі. 

«Класная напісала і папрасіла аплачваць абеды малодшай дачкі», — кажуць у адной сям'і. 

«У мінулым годзе абеды былі бясплатныя, цяпер сказалі плаціць», — кажуць у іншай. 

Чаму так? 

У адпаведным законе сказана, што бясплатным двух-, (трох-) разовым харчаваннем у залежнасці ад даўжыні перабывання ва ўстанове адукацыі забяспечваюцца вучні ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі з:

— малазабяспечаных сем'яў

— сем'яў, якія маюць трох або больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў

[…]. 

Педагогі расказалі «Нашай Ніве», што на нормы «даўжыні перабывання» ніхто не звяртаў увагі, пакуль нядаўна гэтая тэма не стала прадметам разбіральніцтва пракуратуры. Пракурорская праверка, праведзеная ў мінскіх школах, прыйшла да высновы, што школьнікі са шматдзетных сем'яў незаконна абедалі за дзяржаўны рахунак. 

У школах «Нашай Ніве» патлумачылі, што бясплатныя абеды для малодшых школьнікаў паложаны толькі тым, хто праводзіць у школе больш за 6 гадзін у дзень. 

«Цяпер правілы такія: калі школьнік праводзіць у школе менш за 6 гадзін, то яго бясплатна кормяць толькі сняданкам. А вось тым дзецям, якія, напрыклад, ходзяць у групу падоўжанага дня, будзе і бясплатны абед». 

Калі ў дзіцяці 6 урокаў ці менш, то ён праводзіць у школе менш за 6 гадзін.

«6 гадзін у дзень — гэта 360 хвілін. 6 урокаў — гэта 270 хвілін. Нават з перапынкамі 6 гадзін не набіраецца», — патлумачылі ў школе. 

Каментары5

  • Мікола)))
    20.09.2022
    Сацыяльная дзяржава...
  • Дзяржаўка
    20.09.2022
    Сацыяльная дзяржаўка
  • Ася
    20.09.2022
    Это какая то недоработка.
    Надо написать - не менее 6 часов, но не более 6 часов, 15 минут. Вот это будет по государственному.

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць