Свет33

У Вялікабрытаніі ўрачыста пахавалі каралеву Лізавету II

Цырымонія транслявалася ў эфіры вядучых брытанскіх тэлеканалаў. Сцвярджаецца, што 20 млн чалавек глядзелі трансляцыю пахавання па тэлевізары ў Вялікабрытаніі, больш за 4 млрд чалавек — па ўсім свеце.

Труну з целам каралевы ўрачыста выносяць з Вестмінстарскага абацтва. Фота: Frank Augstein — WPA Pool / Getty Images

Развітацца з жанчынай, якая кіравала краінай даўжэй за ўсіх брытанскіх каралёў і каралеў — 70 гадоў, у Лондан прыбылі 2 млн чалавек.

Ахвотных аказалася так шмат, што чаканне ў чарзе да труны расцягвалася амаль на суткі. Напрыклад, футбаліст Дэвід Бэкхэм прастаяў разам з усімі ў чарзе больш за 13 гадзін, перакусваючы чыпсамі і сэндвічамі.

Пасля завяршэння публічнага развітання з Яе Вялікасцю ў Вестмінстар-холе Вестмінстарскага абацтва адбылася больш вузкая жалобная цырымонія, у якой прынялі ўдзел 2000 чалавек — члены каралеўскай сям'і, сусветныя лідары, VIP-персоны і сотні прадстаўнікоў грамадскасці. Лідары Расіі, Беларусі, Сірыі, Венесуэлы, Афганістана і М'янмы не былі запрошаныя на цырымонію. КНДР, Ірак і Нікарагуа атрымалі запрашэнні на дыпламатычным узроўні.

Труну з целам каралевы правезлі па вуліцах Лондана. У цырымоніі былі задзейнічаны некалькі тысяч вайскоўцаў.

Заключная частка цырымоніі пахавання ў капліцы Віндзарскага замка суправаджалася пахавальнай песняй у выкананні самотнага каралеўскага дудара.

Дэкан Віндзара біскуп Дэвід Конэр, які праводзіў пахавальную службу ў капліцы, вымавіў псалм 103 з Псалтыра (Псалм Давіда пра стварэнне свету), пасля чаго герольдмайстар Ордэна Падвязкі (вышэйшага рыцарскага ордэна Вялікабрытаніі) Дэвід Вайнс Уайт зачытаў усе тытулы манарха.

Паніхіда па Лізавеце II у Віндзары завяршылася малітвай архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі, які з'яўляецца духоўным кіраўніком Англіканскай царквы. На цырымоніі прысутнічалі члены сям'і, дзейныя служачыя каралеўскага двара і служачыя ў адстаўцы, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас, брытанскія генерал-губернатары, а таксама кіраўнікі ўрадаў тых дзяржаў, дзе фармальна прызнаюць галоўную ролю манарха Злучанага Каралеўства.

Увечары, 19 верасня, у капліцы Святога Георгія адбылася яшчэ прыватная служба. Яна прайшла ў закрытым рэжыме, прысутнічаць на ёй маглі толькі прадстаўнікі кіруючай дынастыі.

Пасля таго труна з целам каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II была апушчаная ў каралеўскі склеп у капліцы Святога Георгія на тэрыторыі Віндзорскага замка. Пахаванне, такім чынам, завершылася.

Лізавета II памерла ў замку Балмарал у Шатландыі 8 верасня. Ёй было 96 гадоў. Яна кіравала даўжэй за ўсіх у брытанскай гісторыі — 70 гадоў і 7 месяцаў. Новым манархам стаў старэйшы сын Лізаветы ІІ, 73-гадовы Чарльз, які прыняў імя Карл III.

Каментары3

  • 101
    19.09.2022
    вымавіў псалм 103 з Псалтыра (Псалм Давіда пра стварэнне свету),

    дзяк. будзе ў мяне заўтра адгаворка, чаму я сёння на працу не прыйшла...
    а тое тэлефанавала сёння чарговая каралева...
    - чаму вы на працу не прыйшлі? вы хворая?
    не, - кажу, - мне проста хочацца паспаць... стамілася я. і надакучыла мне маніць.

    - да? а так можно? - спрашивает очередная любительница поесть...

  • Элізабэт, не Лізавета)
    20.09.2022
    Нічога ён не прымаў. Ён быў Чарльз і застаўся ім. Карл гэта расейскае вымаўленне яго імя.
    Дарэчы, гэта культура еўрапейскай краіны, манархія гэтая, нам не абавязкова яе ведаць. Але гэта цікава, і напрыклад ў мяне выклікае павагу.
  • Гляджу толькi BBC, чытаю толькi НН
    20.09.2022
    Элізабэт, не Лізавета) , цi ведаеце што Радзiвiлы былi пры брытанскiм двары? Нармальная такая была i у нас традыцыя, але царизьму патрэбны былi нашы тэрыторыi

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →