Грамадства

Затрыманыя журналісты Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец, імаверна, на Валадарцы

Праз тыдзень пасля затрымання сужэнцаў-журналістаў Аляксандра Лычаўкі і Сняжаны Інанец іх сябрам удалося даведацца, што, мяркуючы па ўсім, яны знаходзяцца ў сталічным СІЗА №1 на Валадарскага. Ім інкрымінуюць ужо сумна вядомы артыкул Крымінальнага кодэкса за «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342), піша БАЖ. 

Пра затрыманне ў Мінску сужэнцаў Аляксандра Лычаўкі і Сняжаны Інанец стала вядома 6 кастрычніка. На наступны дзень горшыя падазрэнні адносна таго, што сувязь з імі знікла невыпадкова, пацвердзіліся: у адным з тэлеграм-каналаў, блізкім да ГУБАЗіК з’явілася «пакаяннае відэа». У кадры муж і жонка вымушана кажуць, што, былі падпісаныя на «дэструктыўныя каналы», у жніўні 2020 года ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту.

Сябры затрыманых журналістаў у размове са службай маніторынгу БАЖ падзяліліся, што абодвух вінавацяць паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Санкцыя за «злачынства» прадугледжвае арышт альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Аляксандр Лычаўка супрацоўнічаў з выданнем The Village, захапляўся краязнаўчай журналістыкай. Сняжана Інанец працавала ў рэдакцыі Onliner. 

На сёння ў зняволенні знаходзяцца 33 супрацоўнікі медыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць