Комплекс па перапрацоўцы камунальных адкідаў з'явіцца ў Мінску да 2024 года. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, выступаючы 19 кастрычніка перад членамі Нацыянальнага сходу, піша БелТА.

Па словах Сівака, аб'ект уключаны ў інвестыцыйную праграму Мінска, ідзе распрацоўка праектнай дакументацыі. Планаваная магутнасць комплексу — каля 600 тыс. тон адкідаў у год.
Цяпер у Беларусі працуюць 7 смеццесартавальных заводаў і 83 лініі сартавання цвёрдых камунальных адкідаў агульнай устаноўленай магутнасцю 1 млн тон у год. Апошнім, у 2021 годзе, быў уведзены ў эксплуатацыю смеццесартавальны завод у Віцебску магутнасцю 100 тыс. тон у год.
У найбліжэйшыя гады запланаваныя будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю 16 рознапланавых аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адкідаў у рэгіёнах: у Баранавічах, Оршы, Бабруйску, Гомелі, Пінску, Полацку, Ваўкавыску, Магілёве, Лідзе, Пухавічах, Бярозе, Барысаве, Маладзечне і Салігорску.
Каментары