Меркаванні55

Латушка: Беларускай арміі ў гэтай вайне адведзена роля тылавога забеспячэння

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка расказаў «Нашай Ніве», што, па яго інфармацыі, настроі ў беларускім войску не аднолькавыя. Прычым нават у шэрагах вышэйшага кіраўніцтва сілавога блоку і Міністэрства абароны.

Фота: «Ваяр»

Па інфармацыі Паўла Латушкі, у расіян стаіць задача стварыць агульную армію так званай Саюзнай дзяржавы.

«Падрыхтоўка да яе стварэння цягнецца ўжо далёка не першы дзень. Стварэнне такой арміі — гэта чарговы выклік для нашай дзяржавы. Цяпер фактычна адбываецца паступовая анексія Беларусі. Робяцца дзеянні, скіраваныя на тое, каб ліквідаваць нашу незалежнасць і суверэнітэт», — кажа кіраўнік НАУ.

Распавядаючы пра ролю беларускай арміі ў гэтай вайне, Павел Латушка лічыць, што беларускаму войску ў першую чаргу адведзена роля тылавога забеспячэння, якое яны ладзяць не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на акупаваных частках Украіны.

«Ёсць інфармацыя, што вайскоўцаў адной з вайсковых часцей з-пад Мінска накіравалі на акупаваную частку тэрыторыі Украіны, дзе яны займаюцца рамонтам тэхнікі. Месцяцца яны за 50 кіламетраў ад лініі сутыкнення ўкраінскіх і расійскіх войскаў на Данбасе. У першую чаргу іх матывуюць грашыма», — расказаў «Нашай Ніве» Павел Латушка.

Асноўнай прычынай таго, чаму Лукашэнка дагэтуль не наважыўся паўнавартасна ўступіць у вайну з Украінай, Латушка лічыць настроі сярод вайскоўцаў. 

Павел Латушка. Фота: Офіс Ціханоўскай

«Інфармацыя ад крыніц з розных сілавых структур выразна дэманструе, што настроі ў беларускім войску не аднолькавыя. Прычым нават у шэрагах вышэйшага кіраўніцтва сілавога блоку і Міністэрства абароны.

Ёсць сведчанні таго, што значная частка беларускага войска і афіцэраў дакладна не хоча ваяваць, таму Лукашэнка пачынае выкарыстоўваць усё больш агрэсіўную прапаганду», — дзеліцца палітык.

Каб пераканаць вайскоўцаў у тым, што Украіна — вораг, запушчана вельмі моцная прапаганда, накіраваная на тое, каб зрабіць з іх зомбі, якія павераць, што ўкраінцы ствараюць пагрозу для Беларусі, што трэба іх атакаваць.

«Мы бачым, як ідзе актыўнае прамыванне мазгоў, зараз адбываецца барацьба за розум вайскоўцаў, каб змяніць іх стаўленне да сітуацыі», — сцвярджае Латушка.

Апроч гэтага, Латушка звяртае ўвагу на тое, што праз саўдзел Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны расце незадаволенасць Лукашэнкам сярод грамадства. Канцэпцыя «абы не было вайны», якая гадамі прасоўвалася Лукашэнкам і вакол якой была выбудавана стратэгія выбараў 2015 года, больш не працуе.

«У гэтай стратэгіі з’явілася вялікая шчыліна, і яна пачала разбурацца на вачах. Лукашэнка вельмі напалоханы гэтым.

«Абы не было вайны» ўжо не спрацоўвае, бо вялікая частка беларускага грамадства бачыць і разумее, што менавіта з-за Лукашэнкі мы сталі суагрэсарам у вайне супраць Украіны. Хтосьці з гэтым публічна не пагаджаецца, нехта не разумее, але вялікая доля беларускага грамадства абсалютна разумее, што гэта віна Лукашэнкі».

Праз гэта, на думку палітыка, мы выйшлі на новы этап інфармацыйнай вайны.

«З аднаго боку, мы маем дэмакратычныя сілы Беларусі, незалежныя беларускія і ўкраінскія СМІ, якія даносяць праўду, а з другога боку ёсць расійская і лукашэнкаўская прапаганда».

Павел Латушка ўпэўнены, што сам Лукашэнка таксама выразна разумее, што ў беларускім грамадстве няма адназначнага ўспрымання сітуацыі, што менавіта дзякуючы яму няма альбо не будзе вайны. Таму Лукашэнка і вырашыў накіраваць генералаў па прадпрыемствах і вайсковых часцях.

Латушка ўпэўнены, што Лукашэнка не накіроўвае сваіх вайскоўцаў ва Украіну не таму, што супраць гэтага ці не падтрымлівае Пуціна, а толькі таму, што баіцца стварыць трыгер, які зможа выклікаць супраціў з боку насельніцтва.

«Пры гэтым ён застаецца абсалютным саюзнікам Пуціна, але зараз ягоная галоўная мэта ў гэтым саюзе — захаваць уладу. Выключна толькі праз ягоныя асцярогі таго, што гэта можа выклікаць унутраныя пратэсты, ён не ідзе на гэты крок і максімальна адцягвае час», — упэўнены кіраўнік НАУ.

Каментары5

  • Томусь
    22.10.2022
    Marek , пiшы на нармальнай мове
  • SHOS
    22.10.2022
    Marek , łatwo powiedzieć żeby on był w kraju. To niemożliwe niestety. Niech pan wspomni wielkie fali emigracji z Polski i nie mówi bzdur
  • Valadzimir
    22.10.2022
    Томусь, ён піша для "сваіх", а астатнія тутэйшыя для яго, як можна зразумець  - б...дла.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес38

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес38

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць