Свет

Борыс Джонсан атрымаў падтрымку ста дэпутатаў. Ён зможа зноў прэтэндаваць на пасаду прэмʼера

Бітва за пасаду прэмʼер-міністра Брытаніі, якая вызвалілася пасля адстаўкі Ліз Трас, разгортваецца. Афіцыйна аб намеры балатавацца пакуль абʼявіла толькі лідар Палаты грамад Пені Мордант. Фаварыты — былы прэмʼер-міністр Борыс Джонсан і міністр фінансаў у яго ўрадзе Рышы Сунак — маўчаць, хаця і Джонсана, і Сунака ўжо падтрымалі мінімальна неабходныя 100 дэпутатаў.

Борыс Джонсан. Фота: AP

Па падліках Бі-бі-сі, да дзвюх гадзін дня суботы аб падтрымцы Сунака, суперніка Трас у фінале нядаўніх выбараў лідара Кансерватыўнай партыі і прэмʼера, заявілі ўжо 112 дэпутатаў Палаты грамад ад партыі торы.

Каб паскорыць абранне новага лідара пасля раптоўнага сыходу Трас, партыя на гэты раз увяла вельмі высокі прахадны барʼер: балатавацца змогуць толькі тыя, хто заручыцца падтрымкай мінімум ста чальцоў фракцыі торы ў Палаце грамад.

Усяго ў Кансерватыўнай партыі зараз 357 мандатаў у ніжняй палаце парламента, і, адпаведна, вылучыцца змогуць не больш за тры кандыдаты.

У суботу раніцай экс-прэмʼер Борыс Джонсан прыляцеў у Лондан з Дамініканскай Рэспублікі, дзе адпачываў з сямʼёй. Як паведамляюць відавочцы, Джонсан прыбыў хоць і ў асяроддзі паложанай яму, былому прэмʼеру, аховы, але эканом-класам. Заяў адразу пасля прылёту ён рабіць не стаў.

Борыс Джонсан, Пені Мордант і Рышы Сунак. Калаж: BBC

Пені Мордант, паводле звестак Бі-бі-сі, пакуль падтрымаў 21 дэпутат. Будучы аўтсайдарам, яна тым не менш стала першай і пакуль адзінай з прэтэндэнтаў, хто афіцыйна заявіў аб намеры балатавацца. Яна нават ужо выпусціла першы перадвыбарчы ролік для шараговых сябраў партыі, якім, магчыма, давядзецца галасаваць у канцы працэсу выбараў.

Элізабэт Трас пайшла ў адстаўку 20 кастрычніка, прабыўшы на пасадзе прэмʼера Брытаніі ўсяго 45 дзён.

Пасля гэтага пачалі распаўсюджваць чуткі аб вяртанні ў вялікую палітыку Джонсана. Кандыдатуру былога прэмʼера падтрымаў міністр абароны Бэн Уолес.

У ліпені 2022 года сваю развітальную прамову Джонсан скончыў словамі героя фільмаў пра Тэрмінатара: «Я вярнуся, дзетка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць