Вайна

ISW: Пуцін рыхтуецца да доўгай вайны, а не да эскалацыі

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы-аналізе піша пра тое, што расійскі прэзідэнт, мяркуючы па некаторых абставінах, рыхтуецца да доўгай кампаніі звычайнымі сродкамі, да ўтрымання цяперашніх акупаваных тэрыторый і спробаў заваяваць новыя, а не да рэзкай эскалацыі, напрыклад у форме прымянення ядзернай зброі або, наадварот, перамір'я.

Фота: Мінабароны Расіі

На думку аналітыкаў ISW, на гэта паказвае, у прыватнасці, праведзеная Пуціным «частковая мабілізацыя».

«Ён заплаціў за гэтую мабілізацыю вельмі высокую ўнутрыпалітычную цану ў выглядзе ўцёкаў сотняў тысяч расіянаў у іншыя краіны, беспрэцэдэнтных пратэстаў і гэтак жа беспрэцэдэнтнай крытыкі дзеянняў расійскіх вайскоўцаў і расійскіх уладаў. Плаціць гэтую цану мела сэнс, калі Пуцін мае намер працягваць вайну і разумее, што ва Украіну трэба неадкладна адправіць падмацаванне, каб утрымаць пазіцыі да таго, як падаспее новы прызыў і зменіць сітуацыю на яго карысць», — пішуць аўтары зводкі ISW.

На іх думку, Пуцін разлічвае, што цяпер мабілізаваныя рэзервісты ўтрымаюць пазіцыі ва Украіне да заканчэння вясновага бездарожжа, а да таго часу пройдуць пачатковую падрыхтоўку ў чатыры-шэсць месяцаў салдаты тэрміновай службы прызыву, які пачынаецца цяпер, — і іх можна будзе адправіць на вайну, у новыя наступы.

Адначасова, як мяркуе ISW, Пуціну здаецца, што халодная зіма і дэфіцыт паліва прымусяць нейкія з еўрапейскіх краін скараціць дапамогу Украіне і стаць больш прыязнымі у адносінах з Расіяй.

ISW падкрэслівае, што вядзе гаворку пра меркаваны ход думак расійскага кіраўніка, а не пра тое, як на самай справе могуць паўплываць мабілізаваныя і салдаты тэрміновай службы на ход вайны.

Амерыканскія аналітыкі нагадваюць, што каля траціны рэзервістаў (па словах самога Пуціна) ужо прыбылі ва Украіну, але істотных зменаў гэта не прынесла. Прыбыццё спехам падрыхтаваных салдат тэрміновай службы таксама наўрад ці прывядзе да пералому.

«Але Пуцін, здаецца, не хоча прызнаваць гэтыя факты і, наадварот, спадзяецца, што сабраныя такой нечаканай цаной рэзервы па-сапраўднаму зменяць сітуацыю», — піша Інстытут вывучэння вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць