Свет55

У Расіі распачалі справу супраць беларускай кампаніі «Комсіс»

Яна завінавацілася расейскім пастаўшчыкам больш за мільён даляраў і распачала працэдуру банкруцтва.

Яна завінавацілася расейскім пастаўшчыкам больш за мільён даляраў і распачала працэдуру банкруцтва.

Як паведамляе «Ежедневник», крымінальная справа распачатая па арт. 165 ч.3 КК РФ (прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам, здзейсненае групай асоб у асабліва буйным памеры) па факце неаплаты беларускай кампаніяй ООО «Комсіс» прадукцыі, набытай ў ААТ «Волга». У пастанве аб распачынанні крымінальнай справы гаворыцца, што ААТ «Комсіс», заснавальнікамі якой з’яўляюцца тры грамадзяніны Беларусі, парушыла ўмовы заключаных з ААТ «Волга» кантрактаў.

У перыяд з лютага 2008 па студзень 2009 году беларуская кампанія ажыццяўляла самавываз з тэрыторыі ААТ «Волга» газетнай паперы без наступнай аплаты (згодна з умовамі кантаркту аплату за пастаўленую паперу неабходна было зрабіць не пазней чым цягам 60 дзён з даты адгрузкі прадукцыі). Такім чынам, балахнінскі паперакамбінат пацярпеў на суму ў 41 млн. 107тыс. 545,5 рублёў.

Акрамя таго, як стала вядома ААТ «Волга», у Рэспубліцы Беларусь у адносінах ААТ «Комсіс» пачалі справу аб банкруцтве і ўжо адкрыта конкурсная вытворчасць, паведамляе НІА «Нижний Новгород».

ААТ «Комсіс» працуе на беларускім рынку з сакавіка 1992 году. Кампанія з’яўляецца членам «Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў», а таксама была адным з лідэраў а рынку газетнай паперы краіны.

ААТ «Комсіс» было выдаўцом і заснавальнікам інфармацыйна-аналітычнага штотыднёвіка «Экспрэс Навіны», які на пачатку году прыпыніў свой выхад.

Як патлумачылі ў кампаніі, праблемы «Комсісу» былі выкліканыя не крызісам неплацяжоў, а вялікім лізінгам. У прыватнасці, на ўмовах лізінгу кампаніяй была арандаваная кавярня “Сталіца”, а таксама вёўся шэраг іншых напрамкаў дзейнасці, што на дадзены момант згарнуліся.

Журналістаў, супрацоўнікаў штотыднёвіка звольнілі яшчэ ў канцы мінулага года. Калектыву тады паведамілі: вінавата цяжкае становішча і агульны фінансавы крызіс.

Паводле «Ежедневник»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць