Грамадства

«Спаў на халоднай падлозе, ацяпленне не ўключалі». Журналіст Анатоль Санаценка правёў 30 сутак у карцары

Галоўны рэдактар незалежнай анлайн-газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка цягам месяца — з сярэдзіны верасня па кастрычнік — знаходзіўся ў ІЧУ Бабруйска за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля вызвалення ён распавёў пра ўмовы ўтрымання, піша baj.by.

Анатоль Санаценка выйшаў на волю 12 кастрычніка пасля 30 сутак у бабруйскім ізалятары часовага ўтрымання. Затрыманы ён быў 12 верасня.

Сілавікі прыйшлі да рэдактара дамоў, правялі ператрус, забралі тэхніку. Спадара Санаценку абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ) — у асабістай перапісцы знайшлі дзве спасылкі з сайтаў, якія беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. За кожную з гэтых спасылак Анатоль Санаценка атрымаў па 15 сутак арышту. Другі суд адбыўся 27 верасня. Абедзве справы разглядала суддзя суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Ганна Асіпенка.

Паводле крыніцы блізкай да сям’і Санаценкі, спадара Анатоля ўсе 30 сутак трымалі ў карцары. Там было вельмі холадна, ацяпленне ўключылі толькі перад вызваленнем. Даводзілася спаць на халоднай падлозе, і калі Анатоль скардзіўся на болі ў нырках, фельчар ІЧУ толькі даваў яму абязбольваючае — у лякарню затрыманага так і не павезлі.

За 30 сутак у ІЧУ Анатоль Санаценка быў вымушаны заплаціць дзяржаве 480 рублёў. Перадачы для яго прымалі, але пасля вызвалення высветлілася, што рэчы перадавалі не ўсе.

Сайт выдання «Бобруйский курьер» (babruysk.by) цяпер заблакаваны. Ён перастаў адкрывацца яшчэ 19 верасня. Як патлумачыў Мінінфарм, прычына блакавання сайта ў тым, што сярод публікацый знайшлі спасылку на матэрыял Праваабарончага цэнтра «Вясна», які нібыта парушае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Матэрыял гэты быў апублікаваны аж у 2014 годзе і датычыў заявы ПЦ «Вясна» наконт арышту вядомай азербайджанскай праваабронцы Лэйлы Юнус.

У адпаведным загадзе Мінінфарма ад 16 верасня гаворыцца:

«На інтэрнэт-рэсурсе babruysk.by выяўленыя парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюд якой забаронены».

Што менавіта ў матэрыяле падпадае пад крытэрыі інфармацыі, распаўсюд якой забаронены, не тлумачыцца.

26 верасня суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска прызнаў матэрыялы сайта babruysk.by экстрэмісцкімі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме13

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Іране заявілі, што ўзялі пад кантроль два гарады7

Лукашэнка паскардзіўся, што не адпачываў на святы. І загадаў беларусам вяртацца да працы9

«Гэта штосьці па-расейску?» Дзяўчына з Кобрына запусціла брэнд тэкстылю Samobranka — і пачалося19

«Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством5

«Дайце мне пыласос». Васілеўская ўспомніла, як рабіла ўборку на МКС. І расказала пра сумесную традыцыю з Навіцкім13

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу18

Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх закатак з агуркамі6

Ад 45 да 9000 рублёў: як выраслі штрафы за парушэнне ПДР1

Атэстацыю ў Нацбанку цяпер змогуць прайсці толькі палітычна лаяльныя банкіры, якія не ставяць лайкі, дзе не трэба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме13

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць