Свет11

Эрдаган вырашыў абмеркаваць з Зяленскім умовы перамоў па Украіне

Эрдаган звяжацца ў хуткім часе з прэзідэнтамі Расіі і Украіны для абмеркавання параметраў міру. У канцы кастрычніка ён адзначыў, што Пуцін больш адкрыты да перамоў, чым раней.

«Найлепшым рашэннем канфлікту ва Украіне будзе заключэнне міру, і меркавання толькі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна тут недастаткова, неабходная размова з Кіевам», — заявіў турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган журналістам, перадае РБК.

«Мы таксама звяжамся з Зяленскім і абмяркуем, што яны думаюць, як яны глядзяць на нешта падобнае», — сказаў Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі дадаў, што ў найбліжэйшыя два-тры дні можа адбыцца размова з Пуціным, на якой яны б абмеркавалі перамоўны працэс. 

«Вядома, Захад, асабліва Амерыка, атакуе Расію практычна без абмежаванняў. Перад тварам усяго гэтага Расія аказвае супраціў», — лічыць турэцкі лідар.

Каментары1

  • Пацыфіст
    12.11.2022
    Эрдаган-міратворац, ну проста голуб міру. З багатым досведам міралюбства для армянаў, курдаў...

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч32

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч32

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць