Грамадства

У аршанскім касьцёле Рыгор Барадулін прэзэнтаваў свой «Рымскі дыпціх»

У нядзелю ў аршанскім касьцёле Сьвятога Язэпа адбылася прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна «Рымскі дыпціх». Кніга была напісаная народным паэтам Беларусі пасьля візыту ў Рым, і зьяўляецца своеасаблівым адказам на паэму Яна Паўла ІІ «Рымскі трыпціх», якую слынны сьвятар пісаў на працягу апошніх год свайго жыцьця.

У нядзелю ў аршанскім касьцёле Сьвятога Язэпа адбылася прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна «Рымскі дыпціх». Кніга была напісаная народным паэтам Беларусі пасьля візыту ў Рым, і зьяўляецца своеасаблівым адказам на паэму Яна Паўла ІІ «Рымскі трыпціх», якую слынны сьвятар пісаў на працягу апошніх год свайго жыцьця.На прэзэнтацыі прысутнічала каля ста чалавек. Як распавёў айцец Андрэй Сідаровіч, сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасфэры. «Кантакт залі і выступоўцаў быў на такім высокім узроўні, што нават не было патрэбы весьці прэзэнтацыю. Усё адбывалася само сабой, па жаданьні ўдзельнікаў імпрэзы. Звычайна людзі сябе паводзяць вельмі стрымана, тут жа слухачы праявілі сваю актыўнасьць і зацікаўленасьць: пытаньняў Рыгору Барадуліну задавалі безьліч», – адзначыў сьвятар.

Таксама ў прэзэнтацыі кнігі прыняў удзел Алесь Камоцкі. Ён прасьпяваў для вернікаў сьпевы на словы Барадуліна, уласныя песьні і песьні на словы Ларысы Геніюш.

Айцец Андрэй спадзяецца, што падобныя сустрэчы стануць добрай традыцыяй. «Ужо напрыканцы жніўня мы плянуем зладзіць чарговую сустрэчу нашых вернікаў з творчымі асобамі Беларусі», – дадаў ён.

Марыя Кароль, belngo.info

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць