Суд заключыў, што «Боінг» рэйса МН17 быў збіты ракетай «Бук», пушчанай з раёна Першамайскага недалёка ад горада Снежнае на ўсходзе Украіны (гэтая тэрыторыя ў той момант знаходзілася пад кантролем сіл самаабвешчанай ДНР).
Суд мяркуе, што на момант катастрофы самалёта Расія мела эфектыўны кантроль над кіраўнікамі і прыхільнікамі самаабвешчанай ДНР на ўсходзе Украіны.
Суд лічыць, што Расія з сярэдзіны мая забяспечвала падрыхтоўку ваенных ДНР, пастаўку зброі і харчавання, сур'ёзна ўплывала на палітыкаў ДНР, каардынавала ваенныя акцыі сепаратыстаў і сама ажыццяўляла ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны.





