Свет

Польшча ратыфікавала Лісабонскае пагадненне

Сёньня ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Лех Качынські падпісаў Лісабонскае пагадненьне, так званую Эўрапейскую канстытуцыю, якая сярод іншага ў значнай ступені рэфармуе кіроўчыя органы Эўрапейскага Зьвязу.

У цырымоніі, што адбылася ў прэзыдэнцкім палацы, узялі ўдзел прэм’ер-міністар, спікеры сэйму ды сэнату Польшчы, кіраўнікі Эўракамісіі і Эўрапарлямэнту Жазэ Барозу і Ежы Бузак, а таксама Фрэдрык Рэйнфэльт – прэм’ер-міністар Швэцыі, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе.

«Эўрапейскі Зьвяз як надзвычай пасьпяховы экспэрымэнт, які практычна ня мае аналягаў у гісторыі, павінен быць адкрыты таксама для іншых краінаў, што хочуць да яго далучыцца, асабліва для тых, што знаходзяцца ў нашай цывілізацыйнай прасторы. Гаворка ня толькі пра балканскія дзяржавы, але й пра Ўкраіну, Грузію, а з часам магчыма й іншыя краіны», – заявіў перад падпісаньнем дакумэнту прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Пагадненьне прадугледжвае істотныя зьмены ў сыстэме кіраваньня Эўразьвязам. Сярод іншага будзе ўведзеная пасада прэзыдэнта аб’яднанай Эўропы, абмежавана колькасьць эўракамісараў і ўзмоцнена роля Эўрапейскага парлямэнту.

«Гэта азначае больш значны ўплыў звычайных грамадзянаў на прыманьне рашэньняў у Эўразьвязе, а меншы – брусэльскай бюракратыі», – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

Цяпер адзінаю з 27 краінаў Эўразьвязу, якая яшчэ не ратыфікавала Лісабонскага пагадненьня, застаецца Чэхія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

Вядомы бізнэсмен прасіў Польшчу зняць з яго забарону на ўезд у Шэнгенскую зону5

«Усведамляю, што магу стаць першай беларускай, якая наведае ўсе краіны свету». Падарожніца з Мінска размаўляе на 8 мовах і марыць пражыць 200 гадоў9

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць