Пентагон арганізаваў на тэрыторыі Польшчы пункт рамонту ўзбраення, якое пастаўляецца Украіне
Як паведамляе выданне NY Times, па даных амерыканскіх абаронных ведамстваў, траціна з прыкладна 350 гаўбіц заходняй вытворчасці, перададзеных Украіне, знаходзіцца ў непрацоўным стане.
Паколькі ажыццяўляць рамонт артылерыі ў палявых умовах праблематычна, піша NYT, то гэта стала прыярытэтам для еўрапейскага камандавання Пентагона, якое стварыла рамонтны цэнтр у Польшчы.
Па даных выдання, працы па аднаўленні пашкоджанага ва Украіне ўзбраення вядуцца на рамонтнай базе апошнія некалькі месяцаў.
Стан украінскай зброі з'яўляецца прадметам пільнай увагі з боку амерыканскіх ваенных чыноўнікаў.
Каментары