На падлетка з Рэчыцы, які падпаліў сябе і праехаўся на ровары, завялі крымінальную справу
Супраць 17-гадовага жыхара Рэчыцы, які падпаліў сябе і праехаўся на ровары побач з гарадскім краязнаўчым музеем, распачалі крымінальную справу аб хуліганстве (артыкул 339 КК), піша тэлеграм-канал сілавікоў.
Відэа трука, які спрабаваў здзейсніць хлопец, 27 лістапада апублікаваў інстраграм-акаўнт «ЧП Гомель». Па звестках адміністратараў акаўнта, сітуацыя адбылася 25 лістапада.
28 лістапада ва УУС Гомельскага аблвыканкама пракаментавалі ролік.
«Хлопец надзеў на сябе некалькі куртак і абліўся бензінам. Прыяцель чыркнуў запальнічкай, і вадкасць загарэлася. Трук зрабіць з першага разу не атрымалася: кола ровара павяло на лёдзе. Другі дубль аказаўся ўдалым. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў», — паведаміла УУС.
Каментары