Улада

Непалітычны футбол

У мінулы ўік-энд прайшоў Х традыцыйны турнір «Кубак Свабоды», прымеркаваны да Дня Незалежнасьці. Апошнія сем гадоў ён носіць імя Генадзя Карпенкі, чалавека, які шчыра любіў футбол. Ён зьяўляўся капітанам каманды Вярхоўнага Савету, а клюб з Маладэчна не пялёхаўся ў багне другой лігі, а змагаўся за мэдалі ў вышэйшай.

У мінулы ўік-энд прайшоў Х традыцыйны турнір «Кубак Свабоды», прымеркаваны да Дня Незалежнасьці. Апошнія сем гадоў ён носіць імя Генадзя Карпенкі, чалавека, які шчыра любіў футбол. Ён зьяўляўся капітанам каманды Вярхоўнага Савету, а клюб з Маладэчна не пялёхаўся ў багне другой лігі, а змагаўся за мэдалі ў вышэйшай.

Гэтым разам «Кубак Свабоды» разыгрывалі пяць камандаў – партый БНФ, АГП, ПКБ, БСДП (Г), а таксама зборная журналістаў. Гульні праходзілі на стадыёне «Вымпэл» у парку Чалюскінцаў.

Фаварытам турніру лічылася каманда журналістаў, якая выйгравала турнір апошнія тры гады, але й «партыйцы» не хацелі аддаваць пальму першынства.

Варта было бачыць, зь якім імпэтам і жаданьнем выходзілі палітыкі на кожную гульню, як яны змагаліся за кожны мяч, за кожны мілімэтар пляцоўкі. Нават падумалася – такі б спрыт ім на ўжо блізкіх мясцовых выбарах. Тады б супернікі нават ня мелі ніякіх шанцаў на перамогу.

Абаронца Анатоль Лябедзька, не шкадуючы ног сваіх, слаўся ў падкатах, галкіпэр Аляксандар Старыкевіч выцягваў неймаверныя мячы, а Сяргей Калякін хоць і не гуляў, але шчыра хварэў за прыгожы футбол. Усе ўдзельнікі турніру падкрэсьлівалі яго непалітычнасьць, хоць на плоце побач і красаваліся сьцягі партый.

Кубак Свабоды – гэта проста добрая магчымасьць сабрацца разам і пакантактаваць у нефармальнай абстаноўцы, бяз спрэчак па палітычных пытаньнях.

А перамог мацнейшы. Журналісты і сёлета не пакінулі супернікам шанцаў. Праўда, камуністы, якія зрабілі зь пераможцамі нічыю, абяцаюць налета ўзяць рэванш.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране9

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране9

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць