Гэты графік паказвае, што санкцыі супраць Расіі дзейнічаюць і як яны дзейнічаюць.

Шэры графік — цана нафты Brent, еўрапейскага сорту-арыенціра. Чорны графік — цана сорту нафты Urals, асноўнага сорту расійскай нафты. Блакітны — Espo, гэта нафта з расійскага Усходу.
Як бачыце, тры гэтыя сарты да вайны каштавалі прыкладна аднолькава. З пачаткам вайны, з увядзеннем санкцый, Расія прадавала сваю нафту з вялікім дысконтам — каля 20—40 даляраў за бараль, г. зн. каля 140—300 даляраў за тону. Але адразу пасля пачатку вайны, з улікам няпэўнасці і цяжкасці адаптацыі да новых умоў, цана нафты ўзляцела да гістарычна рэкордных вышынь. Таму сумы даходаў Расіі, нават хоць аб’ёмы экспарту ўпалі, заставаліся прыкладна нязменныя.
Цяпер жа цана апусцілася, але дысконт на расійскую нафту застаецца. Такім чынам, Расія ў гэтым месяцы ўжо атрымае за нафту істотна менш, чым гэта бывала раней.
Пакуль ніхто да канца не ведае, што будзе з нафтавым рынкам далей. Калі столь цэнаў на нафту, уведзеная краінамі «Вялікай сямёркі», будзе дзейнічаць паспяхова, яна прывядзе да істотнага падзення экспартных даходаў Расіі. Бо львіную долю іх прыносіць продаж нафты і газу. У Расіі мала іншых канкурэнтаздольных тавараў.
Чаму Захад не мог увесці столь цэнаў раней? Па-першае, рэзкі абрыў патокаў нафты і газу мог прывесці да рэзкага росту цэнаў на іх, і Расія апынулася б у выйгрышы. Захад пераарыентаваўся паступова. Па-другое, патрэбны быў час, каб пралічыць варыянты і дамовіцца.
Калі падзенне даходаў ад нафты стане працяглым, Маскве стане цяжэй фінансаваць імперыялістычную вайну і беларускага сатэліта.
-
ЗША прыгразілі Еўропе разбуральнымі мерамі ў адказ у выпадку абмежаванняў для Starlink пры размеркаванні частот
-
Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны
-
Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары