Грамадства66

Разабраліся, які гей-клуб хочуць закрыць камуністы

У сваім змаганні з рэальнасцю Кампартыя Беларусі адарвалася ад яе.

Фота: нібыта гей-бар «Гуллівы хабаток» («Игривый хоботок»)

Reform.by апублікаваў вытрымкі з ліста камуністаў, якім з імі падзяліліся чытачы. Гэты ліст Кампартыя Беларусі накіравала ў Мінгарвыканкам. Сярод прапаноў — перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску, правесці шэраг мерапрыемстваў у савецкім духу.

Таксама патрабуюць закрыць начныя гей-клубы «Бурлеск» і «Гуллівы хабаток» («Игривый хоботок»), бо «іх каштоўнасныя арыенціры не сумяшчальныя з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларускага народа». У лісце пазначаны і адрасы клубаў.

Але рэч у тым, што «Гуллівага хабатка», які так абурыў камуністаў, не існуе.

Адкуль тады ўзнік гэты гей-клуб?

Верагодна, хтосьці з камуністаў заўважыў такую назву на гугл-картах па адрасе вуліца Цэнтральная, 23. Нанеслі яе год таму. Ёсць нават некалькі каментароў, якія нахвальваюць бар.

Скрын: гугл-карты

Аднак на картах у «Яндэксе» такога месца няма. Па згаданым адрасе на фота за 2019 год — звычайны прыватны дом.

Так у картах «Яндэкса» выглядае будынак на Цэнтральнай, 23 за 2019 год

А фота, якое стаіць на застаўцы ў гугл-картах, з піцерскага бара «Рэзідэнт».

Хто нанёс клуб на карту, невядома. Але ў 2021 годзе шмат дзіўных перайменаванняў здарылася праз трэнд у тыктоку. Тады беларускія і расійскія падлеткі пачалі прысвойваць школам адвольныя імёны — сапраўдных людзей ці персанажаў гульняў і кіно. Пра адну з такіх школ — «імя Джорна Джавана» — нават расказалі па СТБ, не зразумеўшы, што гэта пранк.

Чытач «Нашай Нівы» для цікавасці пазваніў у Кампартыю Беларусі спытаць, як праз іх перадаць свае прапановы па паляпшэнні горада. Там параілі дасылаць іх на пошту — іх вывучаць, а пасля, калі яны вартыя таго, уключаць у ліст ад імя партыі і дашлюць уладам. Ці будуць правяраць факты, якія напіша грамадзянін?

У прыёмнай сказалі, што дасланую інфармацыю не верыфікуюць — за яе нясе адказнасць грамадзянін, які яе даслаў.

Камуністы прапануюць перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску. Сярод варыянтаў — назваць у гонар Сталіна

Каментары6

  • И что примечательно:
    17.12.2022
    Коммунисты ищут гомосексуалистов, а гомосексуалисты интереса к коммунистам не проявляют. Никому новый гей-клуб не нужен, кроме коммунистов. Нет, чтобы озаботится проблемами пролетариев и сельчан, гей клуб ищут новый.
    Коммунисты пренебрегли советам ленина и потеряли попу-лярность в народе!
    Ибо далеки они от народа, да и сблизиться хотят только с властью и кормушкой.

  • даведка
    17.12.2022
    Возможно, ошиблись с названиями, но кому, как не коммунистам, знать о существовании гей-клубов в Минске.
  • даведка
    17.12.2022
    Белорусские коммунисты выступают за всеобщую национализацию гей-клубов.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць