Культура

Капліцу «садзьмула ветрам»

Кальварыя, якая знаходзіцца на ўскраіне Мядзела (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) абапал аўтатрасы Мядзел–Паставы, чакае свайго аднаўлення. Сабраны амаль усе патрэбныя дакументы для таго, каб распачаць адбудову святыні. Кальварыя ўнікальная тым, што такога тыпу пабудоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі няма.

Да сённяшняга дня на мядзельскай Кальварыі захаваліся дзве капліцы, якія пацвярджаюць гістарычную каштоўнасць гэтага месца. Апошняя стацыя мядзельскай Кальварыі — гара Галгофа. Тут знаходзілася пакалечаная вайной капліца, пабудаваная ў 1772 г., і тры крыжы. У ліпені бягучага года перад візітам у мядзельскую парафію Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча капліцу разбурылі невядомыя. Раніцай пасля здарэння мясцоваму пробашчу патэлефанаваў прадстаўнік райвыканкама і паведаміў, што капліцу садзьмула ветрам.

Мядзельская Кальварыя была задумана i пабудавана паводле плану Крыжовага шляху ў Зэбжыдове (Польшча). У 1933–1938 гг., дзякуючы намаганням а. Ігнацыя Быліцы, каля Мядзела было пабудавана 15 капліц з цэглы і камення, пакрытых бляхай. Кальварыя пачала карыстацца вялікай папулярнасцю і прыцягваць натоўпы пілігрымаў. У летні час мядзельская святыня напаўнялася пілігрымамі, якія карысталіся духоўнай паслугай мясцовых айцоў. Далейшую працу па рамонце Кальварыі спыніла ІІ Сусветная вайна. 2 лістапада 1942 г. Кальварыя, што налічвала ў той час каля 40 капліц, была амаль цалкам разабрана і знішчана.

У 2008 г. актывістамі мядзельскай моладзі быў распрацаваны план рэстаўрацыі Кальварыі. Варта адзначыць, што Кальварыя заняла 2-е месца ў конкурсе «Легенда для помніка», які праводзіла Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка». На конкурс была прадстаўлена работа «Кальварыя духоўнасці і змагання за Беларусь». У кастрычніку 2008 г. у час падарожжа па Еўропе моладзь з Мядзела наведала Зэбжыдова. Дзякуючы вывучэнню плана Кальварыі Зэбжыдоўскай, на тэрыторыі мядзельскай святыні былі знойдзены падмуркі трох зніклых капліц і распрацавана схема іх размяшчэння.

Сёння вернікі Мядзела чакаюць юрыдычнага афармлення дакументаў і дазволу гарадскіх уладаў распачаць працу на тэрыторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць