Здарэнні22

Прыкідвалася пацыенткай паліклінік: у Мінску затрымалі замежніцу-кішэнніцу

Жанчына перыядычна прыязджала ў Беларусь і здзяйсняла крадзяжы, а для канспірацыі выкарыстоўвала парык і мяняла знешнасць.

Кішэнніца-гастралёрша, якая прыязджала ў Беларусь з-за мяжы, затрыманая ў сталіцы, пра гэта распавяла прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Па яе словах, 62-гадовую замежніцу, падазраваную ў здзяйсненні серыі крадзяжоў, затрымалі. Прычым жанчына спрабавала пакінуць Беларусь.

Як было ўстаноўлена, цягам паўгода яна час ад часу прыязджала ў нашу краіну і здзяйсняла крадзяжы.

«Яна прыходзіла ў сталічныя паліклінікі, дзе прыкідвалася пацыенткай і, седзячы ў чарзе, крала кашалькі іншых наведвальнікаў. Для канспірацыі мяняла знешнасць, верхнюю вопратку, насіла парыкі», — распавяла Ганусевіч.

Пры затрыманні ў жанчыны знайшлі парык і выкрадзеныя ёю кашалькі.

Вядома пра 10 крадзяжоў у Мінску, цяпер высвятляецца яе дачыненне да аналагічных злачынстваў у іншых рэгіёнах Беларусі.

Сама іншаземка патлумачыла, што крадзяжом займаецца даўно. Раней яна неаднаразова здзяйсняла крадзяжы ў еўрапейскіх краінах і заставалася беспакаранай.

Каментары2

  • Алена
    23.12.2022
    Бязвізавы рэжым для краін-суседак ў дзеянні. 100% з Латвіі альбо Літвы "замежніца", 100% расейскамоўная. Яшчэ і горшыя злачынцы гуляюць па Беларусі. А грамадзянам беларускім немагчыма хворых бацькоў наведаць.
  • Кажан
    23.12.2022
    Галоўны злачынца РБ бандыты і тэрарыст Аляксандр Лукашэнка

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць