Украінскі бізнэсоўца Віктар Пінчук стане ўладальнікам страхавой кампаніі «Расія»
Зяць Леаніда Кучмы ўкраінскі бізнэсмэн Віктар Пінчук стане ўладальнікам страхавой кампаніі «Расія». Раней яна належала грэчаскаму кіраўніку кіпрскай кампаніі. Кошт угоды не ўдакладняецца.
«Расія» ўваходзіць у лік 20 найбуйнейшых страхавых кампаній Расійскай Федэрацыі.
Віктар Пінчук — адзін з самых багатых украінцаў. Па падліках Forbes ён у 2008 годзе займаў 203 месца ў сусветным спісе самых паспяховых бізнэсоўцаў.
Каментары