Ежа11

Рэцэпт на выхадныя. Палоска пясочная — як у дзяцінстве

Памятаеце такія пясочныя палоскі? Вы з лёгкасцю зможаце спячы іх самі.

Масла (82,5%) — 200 г
Цукар — 130 г
Яйка — 1 шт.
Ваніль
Соль

Пералічаныя інгрэдыенты ўзбіць, чарговасць дадавання прадуктаў не важная.

Мука в/г — 325 г
Разрыхляльнік — 1 ч. л. (калі выкарыстоўваеце соду, то адна лыжачка без горкі, а то і меней)
Павідла — 300 г (можна і болей), або варэнне, джэм — найлепей густое і гамагеннае, каб каржы добра да яго ляпіліся.

Муку з разрыхляльнікам дадаць да ўзбітай напачатку сумесі. Замясіць аднароднае цеста, зрабіць ком, загарнуць яго ў плёнку і пакласці ў халадзільнік на 30 хвілін.

Разагрэць духоўку да 220 °C.

Дастаць цеста з халадзільніка. Раскачаць на пякарскай паперы, блізка да прамавугольнай формы, пластом 5—10 мм таўшчыні, залежна ад памеру бляхі. Потым сцягнуць паперу з цестам на бляху і часта накалоць пласт відэльцам.

Выпякаць пры тэмпературы 220 °C дзесьці 10—15 хвілін, залежна ад духоўкі. Важна не ператрымаць цеста, як толькі-толькі яно пачне румяніцца па берагах, можна даставаць.

Абрэзаць берагі прыгатаванага цеста да прамавугольніка (абрэзкі пойдуць на крошку). Прамавугольнік разрэзаць на 2 роўныя часткі, не перасоўваючы гарачы пласт. Даць астыць.

Адну палову выпечкі намазаць павідлам, накрыць другой паловай, яе таксама змазаць і зверху пасыпаць крошкай. Пакінуць мінімум на некалькі гадзін.

Хутка і проста. Самае важнае — не перасушыць цеста ў духоўцы.

Каментары1

  • Vir
    08.01.2023
    U dziacinstvie -  heta dobra, a ciapier ža treba taliju piļnavac`... Ci nie ???

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць