Спорт33

Галоўны трэнер БАТЭ разлічвае на перамогу ў матчы з АЕК

Таксама Віктар Ганчарэнка выказаў шкадаванне, што на «Дынама» можа зноў не быць аншлага.

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка разлічвае на перамогу ў матчы трэцяга тура групавога этапа Лігі Еўропы супраць грэчаскага клуба АЕК.

«Мы маем намер зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся станоўчага выніку і атрымаць першую перамогу ў групавым турніры», — заявіў Ганчарэнка на сустрэчы з журналістамі напярэдадні паядынку, які пройдзе 22 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама».

Паводле слоў трэнера, вынікі матчаў Лігі чэмпіёнаў, што прайшлі 20 кастрычніка, у прыватнасці «Барселона» — «Рубін» (1:2) і «Інтэр» — «Дынама» (Кіеў) (2:2), яшчэ раз пацвердзілі, што ў футболе не засталося фаварытаў і магчымы любы вынік.

Трэнерскі штаб БАТЭ валодае дастатковай інфармацыяй аб саперніку, адзначыў Ганчарэнка. «Ёсць шмат DVD, трэнер Аляксандр Ермаковіч выязджаў у Грэцыю на апошні матч АЕК у нацыянальным першынстве.
Калі «Эвертан» аддае перавагу доўгім перадачам, а «Бенфіка» — кароткаму і сярэдняму пасу, то АЕК сумяшчае гэтыя стылі. Наша задача — выйсці і ціснуць на слабыя бакі саперніка», — падкрэсліў галоўны трэнер БАТЭ. Як паведаміў Ганчарэнка, усе гульцы, за выключэннем Стасевіча, які перанёс аперацыю, здаровыя, «нават Булыга з учарашняга дня трэніруецца».

Паводле слоў нападаючага БАТЭ Віталя Радзівонава, камандзе неабходна перамога, каб «дадаць упэўненасці ў сваіх сілах». «АЕК — моцны грэчаскі клуб, еўрапейскі серадняк, з якім БАТЭ па сілах гуляць і дамагацца станоўчага выніку. Гэтая перамога запоўніцца надоўга, бо яна будзе першай у групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы», — лічыць футбаліст.

Віктар Ганчарэнка выказаў шкадаванне, што на «Дынама» можа зноў не быць аншлага. «Цэны на білеты даволі прымальныя.
Магчыма, маркетынгавых хадоў не хапае, магчыма, насыціліся летась Лігай чэмпіёнаў, хаця нячаста да нас прыязджаюць каманды нават узроўню аднаго з лідэраў грэчаскага футбола», — адзначыў галоўны трэнер БАТЭ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць