Грамадства1212

У Мінску пачынаецца завочны суд над Ціханоўскай, Латушкам і іншымі членамі Каардынацыйнай рады

Працэс у дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады Святланы Ціханоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага пачнецца 17 студзеня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе. Пра гэта паведамляецца ў раскладзе пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага Суда.

Усе абвінавачаныя па крымінальнай справе знаходзяцца за мяжой. А Святлана Ціханоўская наогул бярэ ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе.

Завочны суд над сабой яна назвала «фарсам» і «помстай» з боку Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэтыя судовыя працэсы — зусім не судовыя працэсы. Гэта шоу, фарс, і да правасуддзя гэта не мае ніякага дачынення», — заявіла Ціханоўская.

Святлане Ціханоўскай інкрымінуецца 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292 (падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў);

— ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);

— ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);

— чч.1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, учыненыя паўторна);

— ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб);

— ч. 1 арт. 356 (іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве);

— ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучанага з удзелам на гэтай падставе ў перамовах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый);

— ч. 2 арт. 191 (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуму, здзейсненае з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове);

— ч. 4 арт.16 і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Павел Латушка абвінавачваецца па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

— ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);

— ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

— чч.1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, учыненыя паўторна);

— ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб);

— ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучанага з удзелам на гэтай падставе ў перамовах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый);

— ч. 2 арт. 191 (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуму, здзейсненае з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове);

— ч. 3 арт. 426 (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых яму па службе, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці асобай, якая займае адказнае становішча, якія пацягнулі цяжкія наступствы);

— ч. 3 арт. 430 (прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаным службовым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах даючага хабар і прадастаўленым ім асоб, дзеяння, якое гэта асоба павінна было або магло здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), у буйным памеры, учыненае асобай, якая займае адказнае становішча).

Гэта ўжо не першы завочны суд у Беларусі. Так, адміністратарам «Чорнай кнігі Беларусі», а таксама кіраўнікам Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандру Апейкіну і Аляксандры Герасімені далі па 12 гадоў зняволення.

Каментары12

  • Вася
    17.01.2023
    В клетку резиновую Зину посадят на радость конвою.
  • Мойша
    17.01.2023
    Хоць я сапраўды не люблю ціханоўскую і ўвесь той офіс і лічу іх нанятымі але для поўнай маразматычнасці за тыя краты трэба было пасадзіць манікен з ціханоўскай
  • 17.01.2023
    Картонку бы хоть у клетку пaставiлi. А то нейкi Unreal Tournament ....

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць