Грамадства77

«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі». Гісторыя загінулага ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі

Украінскі ваяр з пазыўным «Русік» удзельнічаў у разведавальным рэйдзе ў тыл расійскіх войскаў. Яму было 33 гады. Ён ваяваў з беларусамі, пра якіх казаў, што яны, як і ўкраінцы, цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы.

Руслан Куруляк (Абломаў). Фота: Беларускі дабраахвотніцкі корпус

У паведамленні Беларускага добраахвотніцкага корпусу загінулы названы Русланам Абломавым. Яго сябар Аляксей расказаў «Нашай Ніве», што сапраўднае прозвішча мужчыны — Куруляк. Блытаніну тлумачыць тым, што ў сябра быў акаўнт у сацыяльных сетках з нікам «Абломов», якім карыстаўся на фронце.

Руслан з Жытоміра, але ў 2019 годзе нядоўга жыў у Беларусі, дзе пазнаёміўся з беларускімі патрыётамі. Па вяртанні на радзіму арганізоўваў акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі» і так дэманстравалі сваю салідарнаць, — згадвае Аляксей. — Для Руслана было абсалютна зразумела, што беларускі народ і беларуская ўлада не адно і тое ж».

Паводле сябра, Руслан служыў разам з беларусамі. З некаторымі быў знаёмы са свайго непрацяглага пражывання ў Беларусі.

«Руслан казаў, што беларускія хлопцы былі яму блізкімі па духу. Яны цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, як і ўкраінцы, разумеюць, што толькі разам мы можам перамагчы нашага агульнага ворага», — кажа Аляксей.

Руслан Куруляк быў футбольным фанатам і выступаў за адраджэнне жытомірскага клуба «Палессе».

Падчас Рэвалюцыі Годнасці быў актыўным яе ўдзельнікам. Удзельнічаў у фанацкіх маршах незалежнасці. Быў адным з кіраўнікоў жытомірскага аддзялення арганізацыі «Правы сектар».

На фронт Руслан Куруляк пайшоў добраахвотнікам у 2014 годзе. Ваяваў у палку «Азоў» да 2016 года. Пасля звальнення працаваў на «грамадзянцы». Ажаніўся. У сям'і нарадзілася дачка.

Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, вярнуўся ў войска, зноў добраахвотнікам. Пра яго смерць стала вядома 26 студзеня.

Аляксей удакладняе, што Руслан быў цяжка паранены падчас аперацыі пад Новай Кахоўкай і памёр у шпіталі. Калі яго пахаваюць, пакуль невядома.

У ноч з 23 на 24 студзеня група спецыяльнага прызначэння ГУР пры ўдзеле УСУ правяла разведавальны рэйд у тыл расійскіх войск у раёне Новай Кахоўкі. У аперацыі бралі ўдзел байцы Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Адзін з камандзіраў БДК Радзівон «Гена» атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў шпіталі. 27 студзеня ў сябе ў тэлеграме «Гена» напісаў, што ў пачувае сябе добра і ўжо ў штабе. 

«Убіць клін паміж Лукашэнкам і Пуціным. Для Украіны гэта стратэгічна важна», — кажа палітолаг Андрэй Казакевіч

Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны

Візіт Зянона Пазняка ва Украіну. Што вядома і хто яго суправаджае 

Каментары7

  • а.лея не з Палесся
    28.01.2023
    Палешучка, палешукі такія чарнявенькія? вось ужо не думала...

    "Ментальна палешукі і беларускія, і украінскія аднолькавыя. І значна бліжэйшыя паміж сабой, чым калі параўноўваць украінскіх палешукоў з украінцамі з усходу ці поўдня."
    навошта вы гэта гаворыце? навошта падзяляеце ўкраінцаў? але яднаеце беларускіх і украінскіх палешукоў? вы правакатар?
  • Паляшучка
    28.01.2023
    Я сама родам з Палесся. У свой час, (савецкі) вучылася на працягу 5 гадоў разам з украінцамі з розных куткоў Украіны (Львоўшчыны, Жытоміршчыны, Данбасу і г.д.) Я не правакатар і нікога не падзяляю і не падзяляла ніколі. Маецца на ўвазе менталітэт. І палешукі сапраўды ў большасці чарнявенькія, бо яны патомкі плямёнаў яцвягаў, як сцвярджае гісторык Уладзімер Арлоў. Яшчэ з уласнага досведу магу абсалютна ўпэўнена сцвярджаць, што беларусы, напрыклад, ментальна значна бліжэй да латышоў, чымсьці да рускіх, бо маем з імі агульныя балцкія карані. Але ж тут не месца для дыскусій.
    Выратуй, Божа, душу раба твайго Руслана і даруй яму месца ў Валадарстве тваім на нябёсах.
  • а.лея не з Палесся
    28.01.2023
    "Але ж тут не месца для дыскусій."
    а для чаго тут тады месца? для лозунгаў-заклікаў і малітв?

    разумею, што некаму ўсё карціць ПНР стварыць

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё28

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку3

Джон Коўл: У канчатковым выніку мэта весці бізнэс з Беларуссю, вярнуць яе ў міжнародную супольнасць33

Тэмпературу вады ў трубах зменшаць пасля заўвагі Лукашэнкі18

Стаў вядомы змест ліста лідараў Нарвегіі і Фінляндыі, які выклікаў рэзкую рэакцыю Трампа10

Амаль 800 тысяч беларусаў жывуць за межамі краіны25

З 1 лютага працоўныя пенсіі павялічацца на 10%3

Журналісту Алегу Супрунюку ў калоніі не даюць карыстацца слыхавым апаратам1

Выйшаў серыял пра шпіёнак у СССР, дзе зорка «Гульні тронаў» прыкідваецца беларускай з Полацка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё28

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць