Усяго патроху

Як правільна прыняць тры самыя важныя рашэнні ў жыцці? Вось што кажуць эксперты

Ёсць гарантаваны спосаб залажаць, калі вы прымаеце лёсавызначальныя рашэнні накшталт заключэння шлюбу, змены працы ці куплі дома. Для няўдачы трэба ўсяго толькі не задаваць правільныя пытанні і не радзіцца з іншымі людзьмі. Вось што пра гэта кажуць эксперты.

Перад тым, як жаніцца, гаварыце

Навукоўцы расказваюць, што фінансавыя пытанні — адны з галоўных прычын праблем у адносінах і разводаў. Фінансавая кансультантка Даша Кенэдзі рэкамендуе парам задоўга да шлюбу пагаварыць пра такія рэчы, як даўгі, агульны бюджэт і доўгатэрміновыя фінансавыя мэты, бо гэта ўплывае на перспектывы саюза, піша CNN.

Але фінансы — не адзіная важная тэма. Сямейны тэрапеўт Джордж Джэймс заклікае пары адкрыта казаць пра тое, што ім трэба ад партнёра, у тым ліку і распавядаць пра пажаданы стыль камунікацыі, адносін і блізкасці. Таксама было б няблага падумаць пра дашлюбныя кансультацыі з псіхатэрапеўтам: такія рэчы могуць дапамагчы каханым лепш камунікаваць адзін з адным, а гэта — сакрэт шчаслівых доўгатэрміновых адносін.

Не варта баяцца сварак і цяжкіх часоў, якія будуць у кожнай пары. Джэймс мяркуе, што такія рэчы з цягам часу робяцца сімваламі, на якія можна пазней паглядзець і сказаць: калі мы пераадолелі такое, мы дадзім рады і новым выпрабаванням.

Узважце схаваныя выдаткі на куплю жылля

Калі вы валодаеце домам, вы, напэўна, сутыкаецеся з мноствам вялікіх і часта нечаканых выдаткаў. Паводле апытання рэсурса bankrate.com, зробленага ў 2021 годзе, нечакана высокія выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне — адна з галоўных прычын, што прымушае дзве траціны домаўласнікаў шкадуюць пра набыты дом. Іншымі важнымі прычынамі рэспандэнты назвалі месцазнаходжанне дома і іпатэчную стаўку.

Кенэдзі расказвае, што перад купляй дома важна разумець усе выдаткі. Улічыце, колькі вам прыйдзецца выдаткоўваць грошай на рамонт, падаткі і іншыя пытанні, і вы атрымаеце суму, якая можа значна перавысіць іпатэчныя выплаты.

А яшчэ кансультантка нагадвае, што і ў арэндзе жылля няма нічога дрэннага. Так, у валодання домам ёсць шмат плюсаў, але гэта можа быць не для ўсіх, і гэта цалкам нармальна.

Зразумейце, што вас матывуе змяняць працу

Усе працоўныя месцы маюць часовы характар, таму важна адчуваць, калі для вас настаў час шукаць для сябе іншыя варыянты. Дж. Т. А’Донэл, экспертка па кар’ерным росце, расказвае, што важна не прыгнятаць унутры сябе незадавальненне сваёй працай, бо гэта ўплывае і на якасць працы, і на стан самога чалавека. Замест гэтага лепей задаць сабе шчырае пытанне: што мне не падабаецца на маім цяперашнім месцы? Калі вы разумееце, што вам не падыходзіць працадаўца або тып працы, магчыма, вам дапаможа шчырая гутарка з кіраўніцтвам, але можа быць і так, што прыйшоў час шукаць нешта новае.

Перад тым, як змяняць працу, А’Донэл раіць выканаць наступныя пункты:

  1. Знайдзіце 10 кампаній, якія вы паважаеце і якімі захапляецеся. Гаворка не пра тое, каб іх лічылі выдатнымі працадаўцамі, хутчэй арыентуйцеся на ўласныя адчуванні наконт гэтых арганізацый — яны павінны вам шчыра падабацца.
  2. Запішыце, чаму вы імі захапляецеся. Напрыклад, вам падабаецца іх прадукцыя ці паслугі, кліенты ці іх падыход да працы.
  3. Падумайце, з якой сітуацыі пачалося ваша захапленне гэтымі арганізацыямі.
  4. Нарэшце, паглядзіце, ці ёсць нешта агульнае паміж якасцямі кампаній і сітуацыямі, што прымусілі вас імі захапляцца.

Экспертка расказвае, што гэтае практыкаванне дапамагае людзям зразумець, што для іх важнае ў працы, і адпаведна павышае іх шансы паспяхова змяніць працадаўцу. А’Донэл расказвае, што калі чалавек жадае зрабіць добрую кар’еру, ён заўсёды мусіць быць гатовы шукаць працу, а ў сваіх пошуках варта арыентавацца на арганізацыі, якія робяць важныя для вас рэчы.

Легендарны астранаўт Баз Олдрын ажаніўся ў свой 93-і дзень нараджэння

Нешчаслівы шлюб можа быць фатальным для мужчын — даследаванне

Адчуваеце эмацыйнае выгаранне? Вось тры парады вам, калі вы працуеце аддалена

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

На Краснай плошчы ў Маскве спрабаваў сябе падпаліць кіраўнік ваенпрамаўскага НДІ

«Папрасілі памяняць ложак, бо меў звычку спаць у вялікай жаночай кампаніі». Як Кім Ір Сэн прыязджаў у БССР2

Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны12

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу1

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →