Грамадства1616

Лукашэнка заявіў, што Захад будзе рыхтаваць яго звяржэнне

«Ім задаюць пытанні: Хто вы такія, лахушкі-ціхушкі, хто за вамі стаіць? Вось яны крычаць, што «мільён з Беларусі збег, вось яны ў Польшчы, Літве і Украіне, як гіены, стаяць па перыметры і шчоўкаюць зубамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў генпракурору Андрэю Шведу, што «Захад» працягвае рыхтаваць яго звяржэнне, а Шведа ў выпадку поспеху чакае незайздросная будучыня. Пра гэта Лукашэнка казаў, разважаючы аб камісіі па вяртанні беларусаў, якія выехалі, указ аб стварэнні якой ён падпісаў сёння.

«Захад будзе фінансаваць толькі канкрэтныя мерапрыемствы, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Пажадана такога радыкальнага плану, і нават ужо не ўзроўню 2020 года. Звяржэнне, забойствы прэзідэнта, службовых асоб. І ты там не ў апошніх радах (гэта не для таго, каб цябе напалохаць, ты сам гэта ведаеш). Гэта значыць, усіх, хто ўстаў папярок горла, — усіх прыбраць. Гэта будзе фінансаваць Захад».

Асаблівы неспакой у яго выклікае Полк Каліноўскага.

«Усе яны крычалі: Полк Каліноўскага і іншае … Вось яны бегаюць там, некаторыя вялікія палкоўнікі і падпалкоўнікі, крычаць, што «мы ствараем народна-вызваленчую армію».

Нагадаем, нядаўна паведамлялася, што ў Польшчы атрымалі дакументы, якія даюць права на доўгатэрміновае знаходжанне, больш за 68 тысяч грамадзян Беларусі, а ўзносы сацыяльнага страхавання ў мінулым годзе заплацілі амаль 106 тысячы беларусаў. У Літве маюць права на пражыванне больш за 48,8 тысячы грамадзян нашай краіны.

Каментары16

  • Алек. Ру
    06.02.2023
    Ëн не может й не хоча у́цяміць, што ëн фактичне уже зрынуты У́сходам, што ëн ніхто і нішто. І чаго варушыцца?
  • Аляксей
    06.02.2023
    Калі увесь час думаць толькі аб сваім забойства, то гэта абавязкова здарыцца
  • Kotya
    06.02.2023
    Дедовы сказки, но эта ничего такая

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць