Свет11

Апублікаваныя першыя падрабязнасці 10-га пакета санкцый ЕС супраць Масквы

Агенцтва Bloomberg і выданне Politico паведамляюць першыя падрабязнасці штрафных мер, якія амаль дакладна ўвойдуць у чарговы, 10-ы па ліку пакет санкцый Еўрасаюза, накіраваных на спыненне вайны ва Украіне.

Пра гэтыя планы кіраўнік канцылярыі Урсулы фон дэр Ляен праінфармаваў пастаянных прадстаўнікоў краін — членаў Еўрасаюза ў Бруселі на мінулых выхадных.

У ліку падрабязнасцяў санкцыйнага пакета, якія выцяклі ў прэсу напярэдадні фармальнага абмеркавання, паведамляецца наступнае.

— Абмежавальныя меры будуць уведзены супраць яшчэ чатырох расійскіх банкаў, у тым ліку і Альфа-банка — найбуйнейшай у краіне прыватнай крэдытнай арганізацыі, якая належыць Міхаілу Фрыдману.

— Грамадзянам Расіі забароняць знаходзіцца ў радах дырэктараў «крытычна важных інфраструктурных кампаній» Еўрасаюза, у прыватнасці, у галіне здабычы, вытворчасці і пастаўкі энерганосьбітаў.

— Спіс фізічных асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць персанальныя санкцыі, папоўніцца яшчэ прыкладна 130 імёнамі. У іх ліку — прадстаўнікі камандавання расійскімі войскамі, прызначаныя Масквой чыноўнікі самаабвешчаных «расійскіх рэгіёнаў», а таксама супрацоўнікі лаяльных Маскве прапагандысцкіх СМІ накшталт RT.

— Дадатковыя забароны плануецца ўвесці на імпарт у ЕС расійскага каўчуку, а таксама асфальту або бітуму (або іншых прадуктаў перапрацоўкі нафты).

— У Расію хочуць забараніць увозіць грузавыя аўтамабілі, іншыя цяжкія транспартныя сродкі, помпы і іншае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў будаўнічым сектары.

Politico таксама ўдакладняе, што з высокай доляй верагоднасці ў пакет будуць уключаны дадатковыя забароны на экспарт электронных кампанентаў падвойнага прызначэння — гэта значыць тых, што могуць быць выкарыстаны для вытворчасці зброі.

Каментары1

  • цікаўны
    13.02.2023
    Мабыць, трэба, каб "іскэндэры", "кінжалы" і да т.п. паляцелі на Брусель, Берлін, Парыж. Мо тады нарэшце высакалобыя еўракамісары перастануць абмяркоўваць, раіцца, спрачацца, дыскутаваць наконт санкцый ды ўрэшце займуцца сапраўднай справаю па знішчэнні расейскае арды.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць