Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль.
Палітзняволены Артур Хлус да свайго затрымання працаваў фельчарам гродзенскай брыгады хуткай дапамогі і з’яўляўся студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 нібыта за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за ўдзел у пратэстах і да суда змясцілі ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.
За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад васьмі гадоў зняволення.
Каментары