Грамадства11

Над Мінскам па вечарах і ўначы некалькі дзён будзе лётаць верталёт. Але з цалкам мірнымі мэтамі

На працягу некалькіх дзён у небе над Мінскам па вечарах і ўначы будзе лётаць верталёт МНС. Але з вайсковымі манеўрамі гэта не звязана, загадзя папярэджваюць камунальнікі, у інтарэсах якіх гэты аблёт робіцца. Бо ён планавы, сезонны і праводзіцца штогод.

Рэч у тым, што штогод у канцы зімы спецыялісты «Мінскіх цеплавых сетак» вядуць спецыяльную аэраздымку, каб выявіць цеплавыя анамаліі ў сетках: уцечкі, затапленні, няспраўнасці і гэтак далей.

Канкрэтныя даты сёлетняга аблёту горада пакуль невядомыя, бо яны вызначаюцца спецыялістамі выратавальнага ведамства на падставе метэаданых. 

Як тлумачаць у РУП «Мінскэнерга», аэраздымка будзе весціся з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў. Пасля завяршэння серыі аблётаў спецыялісты на падставе сабраных звестак распрацоўваюць план па рамонце цеплатрас і падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона. Таму ў «Мінскэнерга» просяць мінчукоў паставіцца да гэтых мерапрыемстваў з разуменнем і не панікаваць.

Палёты будуць весціся толькі вечарам і ноччу, і гэта таксама не проста так. «Звязана гэта з тым, што вялікая колькасць трубаправодаў праходзіць праз ажыўленыя гарадскія аўтамагістралі, падчас руху аўтатранспарту па якіх выявіць іх цеплавыя анамаліі няма магчымасці», — растлумачылі на прадпрыемстве.

Каментары1

  • Минчанин
    28.02.2023
    Не упадет?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу48

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу48

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць