Экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую і рэкламіста Багдана Караўца пачнуць судзіць 10 сакавіка
Экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом, піша «Вясна».

Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.
Зарэцкая і Каравец абвінавачваюцца паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Працэс над Аксанай і Багданам распачнецца 10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Кацярына Мурашка.
Каментары